Знайсці
07.12.2023 / 22:424РусŁacБел

«Яшчэ адзін крок — і яго жыццё магло пайсці пад адхон». Прапагандысты знялі на фоне адчыненай камеры хлопца, які нібыта «прыйшоў з павіннай»

Падпісант канала Mayday team звярнуў увагу на нядаўні выпуск прапагандысцкай праграмы на тэлеканале «Беларусь 4 — Магілёў», у якой расказалі гісторыю 19-гадовага юнака па імені Уладзіслаў. Яго нібыта спрабавалі завербаваць УСУ, але хлопец, маўляў, своечасова схамянуўся і звярнуўся ў «самае бяспечнае» месца — да лукашэнкаўскіх сілавікоў.

Як сцвярджаецца ў сюжэце, малады чалавек нібыта «цікавіўся ў тыктоку навінамі, каментаваў відэа, падпісваўся на каналы». А пасля «прыйшло паведамленне, што інтэрнацыянальны легіён хоча мяне завербаваць».

Камунікацыі пасля таго ён, паводле версіі прапагандыстаў, не спыніў, бо проста хацеў паглядзець, што будзе далей. А далей яму нібыта прапанавалі, што ён «у пешым парадку павінен перасекчы мяжу, здацца ў палон, а там потым бы яго адправілі на вайну. Пры гэтым сказалі сфоткаць розныя месцы».

Далей усё, паводле сцвярджэння прапагандыстаў, скончылася хэпі-эндам:

«Уладзіславу пашанцавала — паспеў скокнуць у апошні вагон і звярнуцца ў праваахоўныя органы, у поле зроку якіх знаходзіўся на той момант. Яшчэ адзін крок — і яго жыццё магло пайсці пад адхон».

Пры гэтым Уладзіслава здымаюць проста на фоне адчыненай камеры № 2 у будынку Ленінскага РУУС, куды адпраўляюць затрыманых да таго, як павезці ў ізалятар часовага ўтрымання.

Агульны план калідора, які на некалькі секунд з'яўляецца ў сюжэце, толькі пацвярджае, што здымкі з 19-гадовым хлопцам адбываліся ў будынку сілавікоў.

Цалкам верагодна, што як толькі прапагандысцкія здымкі спыніліся, Уладзіслава вярнулі назад у камеру і зачынілі за ім дзверы.

Чытайце таксама:

У анкахворага палітвязня прагрэсуе хвароба, турэмная хіміятэрапія не дапамагае 

Штрафам за «экстрэмізм» пакаралі яшчэ аднаго мёрскага медыка

ГУБАЗіК затрымаў кіраўніка загараднага клуба «Фестывальны»

«Гэта быў сапраўдны трэш. Яны ўрываліся ў пакоі, патрабавалі ў нас тэлефоны, перакульвалі ўсё ўверх дном»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Спам ад губазіка/адказаць/
08.12.2023
Вы перамаглі! Каб атрымаць прыз у стопіцот зайцоў трэба сёння ж пешшу выправіцца праз мяжу, папярэдне сфатаграфаваў дупу Азьвяронка і чэлес Гайдукевіча. Там вас сустрэнуць і разлічацца золатам. Бачу, што згодны, таму не губляйце часу, распранайцесь і працуйце.
0
гердзень /адказаць/
08.12.2023
Але сітуацыя выглядала інакш: хлопец дзесьці крыху аказаўся неасцярожны, нічога сур'ёзнага , што паслужыла яго затрыманьні. у выніку пад пагрозамі сесьці на мільён гадоў ён пайшоў на супрацоўніцтва (на 19 гадовага можна націснуць, гэта не сталы дарослы чалавек), і ў выніку гэтыя ***кі, паабяцаўшы, што на судзе скажуць за яго слова і выпусьцяць дадому на ўмоўныя, або на хатнюю хімію, напісалі сюжэт, што і як ён павінен сказаць. суцэльная хлусьня
6
гоблен/адказаць/
08.12.2023
Упразднить эрбешку! За ненадобностью!!Призываю!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031