Знайсці
07.12.2023 / 22:1514РусŁacБел

«Чакаем яснай камунікацыі, што Беларусь не аддадуць як суцяшальны прыз для Пуціна». У Вашынгтоне праходзіць стратэгічны дыялог дэмакратычных сіл Беларусі з ЗША 

Святлана Ціханоўская гэтымі днямі знаходзіцца з візітам у ЗША для ўдзелу ў стратэгічным дыялогу дэмакратычных сіл Беларусі з ЗША, які праходзіць 6-7 снежня. У яго рамках абмяркоўваюцца пытанні абароны суверэнітэту, стабільнасці і дэмакратыі ў краіне, падтрымкі палітвязняў і незалежных СМІ, а таксама меры па прыцягненні беларускага рэжыму да адказнасці.

Фота: прэс-служба Ціханоўскай

«Стратэгічны дыялог выводзіць нашае партнёрства з ЗША на новы ўзровень. Мы чакаем, што ў выніку гэтай сустрэчы з’явіцца ясная стратэгія і дарожная карта, а таксама канкрэтныя праекты, якія дапамогуць вярнуць Беларусь да дэмакратыі, вызваліць палітвязняў, захаваць незалежнасць Беларусі

Мы чакаем ад ЗША яснай камунікацыі, што Беларусь не аддадуць як суцяшальны прыз для Пуціна, што Беларусь зможа разлічваць на падтрымку для аднаўлення эканомікі, што Беларусь зможа атрымаць еўрапейскую перспектыву», — адзначыла Ціханоўская перад пачаткам мерапрыемства. 

«Я спадзяюся, што ў выніку стратэгічнага дыялогу ЗША прызначаць спецыяльнага прадстаўніка для Беларусі, будзе абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, мы пачнем актыўнае супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі, будуць закрытыя шчыліны ў санкцыях і рэжым Лукашэнкі будзе прыцягнуты да адказнасці», — выказала яна пажаданні ад стратэгічнага дыялогу.

У рамках стратэгічнага дыялогу прайшлі тры панэльныя дыскусіі: «Суверэнная, стабільная, дэмакратычная Беларусь», «Правы чалавека і палітычныя зняволеныя», «Механізмы падсправаздачнасці».

Адкрывала мерапрыемства намесніца кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША Вікторыя Нуланд. У якасці спікераў з боку ўрада ЗША ў гэтых мерапрыемствах удзельнічалі сярод іншых высокапастаўленыя чыноўнікі з Дзярждэпартамента ЗША і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.

Святлана Ціханоўская з Вікторыяй Нуланд

Таксама ў амбасадзе Канады ў Вашынгтоне адбылася дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай і Лары Дайманда, вядомага амерыканскага палітолага і спецыяліста ў пытаннях вывучэння дэмакратыі. Удзел у ёй бралі палітыкі, эксперты і чыноўнікі ЗША, усяго больш за 200 чалавек.

Падчас гэтай дыскусіі Ціханоўская расказала пра прычыны захавання дыктатуры ў Беларусі, падзеі 2020 года, а таксама пра захады, якія міжнародная супольнасць можа зрабіць, каб падтрымаць беларусаў.

Акрамя гэтага, у Вашынгтоне Святлана Ціханоўская атрымала прэмію імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр «За свабоду», якую ўручаюць за асаблівы ўнёсак у прасоўванне каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека.

Таксама гэтую прэмію прысудзілі лідарам дзвюх беларускіх палітычных партый — Рыгору Кастусёву (БНФ) і Мікалаю Казлову (АГП), якія зараз знаходзяцца ў зняволенні.

Святлана Ціханоўская прысвяціла атрыманую прэмію беларускім палітвязням. 

Асноўнымі тэмамі дыскусій другога дня стратэгічнага дыялогу маюць стаць дапамога прыватнаму сектару і беларускаму бізнэсу, а таксама падтрымка незалежных СМІ ды барацьба з дэзынфармацыяй.

Чытайце таксама:

Прэміяй Буша — Тэтчэр узнагародзілі двух беларускіх палітвязняў і Ціханоўскую

Ціханоўская выступіла ў Ельскім універсітэце

ЗША працягнулі санкцыі супраць «Белавія»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.12.2023
Финансовая западная поддержка должна идти только политзаключенным!! 
Содержание офиса и сми только за счет средств самих беларусов, тогда будет настоящая демократия, контроль, ответственность и порядок. Эту мысль нужно до всех донести, и для запада и для нашего общества
08.12.2023
Уже отдали.....
0
Па выніках/адказаць/
10.12.2023
Ну што дачакаліся, турысты?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031