Знайсці
07.12.2023 / 08:121РусŁacБел

Сенат ЗША заблакаваў пытанне аб дапамозе Украіне. Байдэн назваў гэта «палітычным шантажом»

«За» прагаласавала толькі 49 сенатараў пры мінімальна патрэбных 60 галасоў. 

Фота: Celal Gunes / Anadolu Agency via Getty Image

Законапраект аб аказанні дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню не прайшоў працэдурныя галасаванні ў Сенаце Кангрэса ЗША, піша «Украінская праўда».

Для вынясення законапраекта на галасаванне ён павінен быў атрымаць хаця б 60 галасоў са 100.

«За» прагаласавалі толькі 49 сенатараў.

20 кастрычніка прэзідэнт Джо Байдэн звярнуўся да Кангрэса ЗША з запытам амаль на 105 мільярдаў даляраў на фінансаванне дапамогі Украіне, Ізраілю і бяспекі межаў ЗША.

Самы вялікі запыт Байдэна ў гэтым пакеце — больш за 61 мільярд долараў — прадугледжаны для Украіны.

Акрамя гэтага, Байдэн таксама заклікаў вылучыць дадаткова 14,3 мільярда даляраў для Ізраіля, яшчэ 2 мільярды даляраў для бяспекі Тайваня і Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна і крыху больш за 9 мільярдаў даляраў на гуманітарную дапамогу.

«Гэта палітычны шантаж, самы сапраўдны і просты. Стаўкі занадта высокія, а наступствы — занадта значныя для палітычных гульняў», — адрэагаваў на гэта Байдэн. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
34
6
Саюзнічкі/адказаць/
07.12.2023
Гуд бай, Амерыка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930