Знайсці
06.12.2023 / 16:461РусŁacБел

Замежніка асудзілі да трох гадоў калоніі за сарваныя дзяржаўныя сцягі і падпаленую сметніцу

Стала вядома, што 8 верасня 2023 года ў судзе Першамайскага раёна Мінска да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 25-гадовага замежнага грамадзяніна Аляксандра Смірнова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».

Прысуд агучыў суддзя Максім Трусевіч. Вядома, што 14 лістапада 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе адбылася апеляцыя па справе. Імаверна, прысуд набыў моц. 

Згодна з версіяй абвінавачання, Аляксандр знаходзіўся ў нецвярозым стане, калі ноччу 19 чэрвеня 2023 году «прадэманстраваў сваё абразлівае і блюзнерскае стаўленне да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

Ён нібыта спачатку сарваў сцяг, замацаваны на сцяне адной з крам: схапіўся за яго рукамі, сарваў з металічным кранштэйнам, зламаў дрэўка і кінуў сцяг на зямлю. Пасля — зняў яшчэ адзін сцяг з дома ў Мінску паблізу станцыі метро, пасля чаго перадаў яго супрацоўніку метрапалітэна. Пасля гэтага ён нібыта зняў сцяг з фасада будынка аддзялення РУП «Белпошта» і пакінуў яго каля ўваходу. Пры канцы дзеянняў мужчына нібыта сарваў палотнішча яшчэ аднаго сцяга, якое кінуў на прыпынку грамадскага транспарту і падпаліў яго. У гэтую ж ноч Аляксандр таксама нібыта падпаліў пластыкавы кантэйнер для адкідаў.

Падчас суда Смірноў віны не прызнаў. Але паводле арт. 339 Крымінальнага кодэкса яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі, паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса — да 1,5 гадоў пазбаўлення волі. Канчатковае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму вынеслі шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў. Акрамя гэтага, Смірноў мусіць выплаціць працэсуальныя выдаткі на карысць дзяржавы ў памеры 938,97 рублёў.

Вядома, што Аляксандр мае судзімасць: у красавіку 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 205 (крадзеж), ч. 1 арт. 339 (хуліганства) да трох месяцаў арышту. Ён быў вызвалены пасля таго, як адбыў пакаранне.

Чытайце таксама:

Берасцейца, які цалкам адбыў тэрмін па «карагоднай справе», затрымалі па новай крыміналцы

Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні і прыехаў у Беларусь. Прысуд — калонія

«Бралі нават медыкаў ведамаснай паліклінікі». Што вядома пра масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
06.12.2023
Падчас суда Смірноў віны не прызнаў
---
Малайчына. Захаваў гонар і сумленне перад гэтымі істотамі і людажэрамі.

Натыкалі на кожным будынку гэтых лукашыцкіх ануч. Вельмі моцна раздражняе. У мяне сталае жаданне ўсіх іх злупіць і спаліць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930