Знайсці
05.12.2023 / 14:271РусŁacБел

Арменія адмовілася ад удзелу ў яшчэ адным мерапрыемстве АДКБ

Старшыня Нацыянальнага сходу Рэспублікі Арменія Ален Сіманян 5 снежня ў афіцыйным лісце пацвердзіў, што не будзе ўдзельнічаць у пасяджэнні АДКБ, піша «Арменпрэс».

23 лістапада Нікол Пашынян не прыехаў у Мінск на саміт АДКБ. Фота: Contributor/Getty Images

Спікер Нацыянальнага сходу Арменіі Ален Сіманян не прыме ўдзелу ў выязным паседжанні Парламенцкай асамблеі АДКБ і 16-ым пленарным паседжанні, якія пройдуць у Маскве 19 снежня 2023 года. У пасяджэннях не прыме ўдзел і дэлегацыя Нацыянальнага сходу Арменіі.

Адмову ад паездкі ў Маскву Ален Сіманян пісьмова пацвердзіў афіцыйным лістом.

Раней прэмʼер-міністр Арменіі, міністр замежных спраў, міністр абароны і сакратар Рады бяспекі не ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, арганізаваных АДКБ, падкрэслівае «Арменпрэс».

Арменія ўваходзіць у прарасійскую Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і яе кіраўніцтва ў 2020 годзе ў пытаннях міжнароднай палітыкі ў СНД ішло ў фарватары Крамля.

Але ў сувязі з тым, што Расія і АДКБ адмовіліся нечым дапамагаць Арменіі ў сітуацыі, калі Азербайджан стаў вырашаць даўні тэрытарыяльны канфлікт у Нагорным Карабаху сілавымі метадамі, адбываецца фактычны сыход Арменіі з расійскай сферы ўплыву. 

23 лістапада Нікол Пашынян не прыехаў у Мінск на саміт АДКБ, чым засмуціў і пакрыўдзіў Лукашэнку. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Цэбер/адказаць/
05.12.2023
Пашынян зразумеў, альбо плясаць "Барыню" прыйдзецца альбо займацца праблемамі Арменіі. Гэтая структура даўно стала экспансіяй "руzzкага міру"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829