Знайсці
05.12.2023 / 14:253РусŁacБел

Офіс Ціханоўскай абмяркуе ў Сейме Літвы прававое становішча беларусаў

Офіс Святланы Ціханоўскай «будзе замагацца, каб беларусы адчувалі сябе нармальна ў любой еўрапейскай краіне».

Вільня. Вуліца Міндоўга. Фота: «Наша Ніва»

Так дарадца дэмакратычнага лідара па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька пракаментаваў «Позірку» ініцыятыву шэрагу літоўскіх парламентарыяў абмежаваць выдачу беларусам часовага дазволу на жыхарства.

14 снежня ў сейме Літвы з ініцыятывы Офіса пройдуць слуханні і дыскусія ў фармаце пашыраннага пасяджэння Камітэта па міжнародных пытаннях і групы дэпутатаў «За дэмакратычную Беларусь».

Гэта штогадовае мерапрыемства, адзначыў палітык, але сёлета яго тэму будзе вызначаць «сітуацыя з выбарамі і адпаведнымі заканадаўчымі ініцыятывамі», таму офіс Ціханоўскай хоча «засяродзіцца на абмеркаванні становішча беларусаў у прававым полі Літвы».

Чытайце таксама:

«Мы назіраем ​​беспрэцэдэнтную актыўнасць беларускіх спецслужбаў». Кіраўнік ДДБ Літвы выступіў за ўніфікацыю санкцый да беларусаў і расіян

У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне

Камітэт сейма Літвы па бяспецы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння гуманітарных ДНЖ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Аппп/адказаць/
05.12.2023
Ага, змагайцеся,змагайцеся, тольки не перазмагайцеся, змагары няшчасныя.
05.12.2023
Аппп, сидеть на диване, пердеть в диван и ждать спасителей ничего общего с борьбой не умеет
1
Аппп/адказаць/
06.12.2023
Ныт, ну так встань наконец с дивана.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829