Знайсці
05.12.2023 / 12:0515РусŁacБел

Улады Кіева пацвердзілі, што помнік Жызнеўскаму знеслі паводле іхняга распараджэння

Помнік Міхаілу Жызнеўскаму знеслі, бо на гэтым месцы вырашылі ўсталяваць новы мемарыял героям-кіеўлянам, якія загінулі ў антытэрарыстычнай аперацыі з 2014 года на ўсходзе Украіны.

Пятро Парашэнка ў часе свайго прэзідэнцтва прыносіў разам са сваёй жонкай Марынай кветкі да помніка Міхаілу Жызнеўскаму (студзень 2018 года).

У афіцыйным адказе кіеўскіх уладаў «Радыё Свабода» адсутнічае інфармацыя аб узгадненні дэмантажу помніка Міхаілу Жызнеўскаму з якімі-небудзь грамадскімі арганізацыямі, актывістамі ці ўстановамі.

У дэпартаменце культуры Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) паведамілі «Свабодзе», што помнік Герою Украіны, беларусу паводле паходжання Міхаілу Жызнеўскаму знеслі як аб’ект, які не меў статусу аб’екту культурнай спадчыны.

«Памятны знак Міхаілу Жызнеўскаму не знаходзіцца на балансе і абслугоўванні камунальных прадпрыемстваў Пячэрскага раёна горада Кіева, на балансе дэпартамента культуры і падпарадкаваных яму ўстаноў не знаходзіцца», — адзначаецца ў афіцыйным адказе на запыт «Свабоды».

Дырэктар дэпартамента культуры КГДА Сяргей Анжыяк паведаміў, што «памятны знак» Міхаілу Жызнеўскаму не набыў ахоўнага статусу аўтаматычна, калі тэрыторыя, на якой ён размяшчаўся, была ўключана ў Дзяржаўны рэестр помнікаў як помнік гісторыі мясцовага значэння.

Паводле яго, помнік Міхаілу Жызнеўскаму знеслі, паколькі на гэтым месцы вырашылі ўсталяваць новы мемарыял героям-кіеўлянам, якія загінулі ў антытэрарыстычнай аперацыі з 2014 году на ўсходзе Украіны.

Паводле распараджэння Кіеўскай гарадской рады, заказчыкам выканання працаў па ўсталяванні новага мемарыяльнага комплексу вызначылі камунальнае прадпрыемства ў пытаннях будаўніцтва жылых будынкаў «Житлоінвестбуд-УКБ».

«Праектна-каштарысная дакументацыя, распрацаваная ў вызначаным заканадаўствам парадку, прайшла комплексную экспертызу дзяржаўнага прадпрыемства «Укрдержбудекспертиза», паводле якой атрымалі пазітыўную экспертную справаздачу», — адзначаецца ў адказе на запыт «Свабоды».

Сяргей Анжыяк дадаў, што да кіеўскіх уладаў ніхто не звяртаўся па ўсталяванне або перанос знесенага помніка Міхаілу Жызнеўскаму. Разам з тым, паводле яго слоў, Камісія ў пытаннях усталявання помнікаў, створаная ў КГДА з красавіка 2014 году, можа разгледзець такі зварот, калі ён будзе зроблены.

Кіраўнік дэпартамента культуры КГДА дадаў, што для разгляду такога звароту ініцыятары павінны дадаць шэраг прадугледжаных законам дакументаў, у тым ліку:

  • зварот на імя мэра Кіева,
  • гістарычную або гісторыка-біяграфічную даведку пра асобу, якую хочуць ушанаваць,
  • чарнавы эскіз мэмарыяльнай дошкі або памятнага знаку з улікам архітэктурных асаблівасьцяў тэрыторыі, на якой іх прапануюць усталяваць, і арыенціровачны тэкст надпісу, апрацаванага Інстытутам украінскай мовы Нацыянальнай акадэміі навук,
  • пісьмовую згоду сваякоў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ці памятнага знаку,
  • ліст-згоду ўласніка будынку або тэрыторыі, на якіх ініцыююць усталяваць памятны знак ці мемарыяльную дошку.

Што папярэднічала

На пляцоўцы побач з помнікам Міхаілу Жызнеўскаму, які быў усталяваны ў лістападзе 2014 году недалёка ад меркаванага месца ягонай гібелі ў Кіеве — на рагу Пятроўскай алеі і вуліцы Грушэўскага, — знаходзіўся таксама і помнік украінскаму пісьменніку Міколе Вінграноўскаму. Яго таксама дэмантавалі, але пасьля ўзвядзення новага мемарыяла ўсталявалі побач з ранейшым месцам.

Помнік Міхаілу Жызнеўскаму дэмантавалі і схавалі ў кустах, дзе яго дапамаглі знайсці актывістам сёлета ў кастрычніку.

Помнік Міхаілу Жызнеўскаму дэмантавалі таму, што на гэтым месцы мэр Кіева Віталь Клічко ініцыяваў усталяванне мемарыяльнага комплексу героям-кіяўлянам, якія загінулі ў часе антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.

Раней у музеі Рэвалюцыі Годнасці «Свабодзе» паведамілі, што дэмантаж помніка Міхаілу Жызнеўскаму нібыта ўзгаднялі з грамадскай арганізацыяй «Сям’я герояў «Нябеснай сотні».

Аднак у афіцыйным адказе кіеўскіх уладаў адсутнічае інфармацыя, што пытанне дэмантажу ўвогуле абмяркоўвалі з якімі-небудзь арганізацыямі, актывістамі ці ўстановамі.

Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 году падчас Еўрамайдану ў Кіеве. У 2017 годзе яго ўшанавалі званнем Героя Украіны і перад гэтым пасмяротна далі ўкраінскае грамадзянства. Зорку Героя Украіны тагачасны прэзідэнт Пятро Парашэнка перадаў бацькам Міхася. Забойца дагэтуль не знойдзены.

У наступным годзе 26 студзеня будзе адзначацца 35-годдзе з дня нараджэння Міхаіла Жызнеўскага.

Чытайце таксама:

Справа аб забойстве Міхаіла Жызнеўскага: следчыя вызначылі меркаванае кола датычных асобаў

У Кіеве адшукалі зніклы два гады таму помнік Жызнеўскаму, а беларускія добраахвотнікі аднавілі народны мемарыял суайчынніку

На дзень нараджэння Міхася Жызнеўскага ў Кіеве правялі Марш памяці ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Юрген/адказаць/
05.12.2023
Тіло вбитої в Київській області 15-ти річної української дівчини.....ховали в Білоруссії майже 21 місяць. При цьому,Білорусія  заявляла її родичам,що їй нічого не відомо про цю дівчину..
0
бабруйчанін/адказаць/
06.12.2023
Удакладню і аддам належнае Пятру Парашєнку , каб быць дакладным Пры ім помнік аддбудавалі Ен прымал узнагародзіл бацькоу І мабыць ні памыляюсь кожны раз з жонкай Марынай ускладал кветкі да помніка ..Мяркую і ні здзіулюсь калі " офіс ермака падаляка" спрыял зносу..каб напаскудзіць Парашєнка таксама ..
07.12.2023
гоблен, они берут только внешнее.... забывая про внутреннее содержание,,,
уже и рождество будут 25 праздновать)))) как будто это их сделает более праведными)))
через полгода могут снова поменять))) кто знает))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829