Знайсці
05.12.2023 / 10:089РусŁacБел

Пуцін заявіў, што Масква будзе рэагаваць на праявы русафобіі за мяжой

Расійскі кіраўнік, у прыватнасці, перасцярог кіраўніцтва Латвіі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што сумесна з Саветам па правах чалавека, Міністэрствам замежных спраў і ўрадам Расіі будуць распрацаваны сістэмныя меры і прынята рашэнне аб тым, як рэагаваць на выпадкі нібыта праявы русафобіі і дыскрымінацыі расійскіх грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, піша «Спутнік». 

Учора адбылася сустрэча расійскага лідара з членамі Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека. 

«Безумоўна, тут патрэбныя нейкія сістэмныя меры…. Давайце разам з вамі, з Саветам правоў чалавека, разам з Міністэрствам замежных спраў, з урадам Расіі падумаем, як рэагаваць на тое, што адбываецца», — падкрэсліў кіраўнік РФ.

Паводле яго слоў, будуць сфармуляваныя падыходы да гэтых працэсаў.

«Не думаю, што шчасце прыйдзе ў дом да тых, хто праводзіць такую (русафобскую) палітыку», — сказаў Пуцін.

У прыватнасці, ён прайшоўся па кіраўніцтве Латвіі.

«Я не ведаю, колькі цяпер, але калісьці ў Латвіі было 40% рускамоўнага насельніцтва. Напэўна і цяпер нямала. Калі яны будуць праводзіць такую палітыку ў дачыненні да людзей, якія хацелі жыць у гэтай краіне, працуюць там, стваралі нейкія выгоды для гэтай краіны, і з імі будуць так па-свінску абыходзіцца, то яны самі з такім свінствам у адказ і сутыкнуцца — унутры сваёй краіны», — сказаў Пуцін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Суповой пакетик/адказаць/
05.12.2023
"Счастливые" россияне уже в полной мере столкнулись со свинством внутри своей страны, и не надо долго раздумывать, чтобы понять, откуда (а точнее, от кого конкретно) пошло это свинство.
0
Муся/адказаць/
05.12.2023
А што адкажа НАТА?
1
валошка/адказаць/
05.12.2023
Для імперскай крэмлядзі ўсё рускамоўнае насельніцтва = руzкі. А тут некаторыя яшчэ абураліся, чаму Латвія і Літва зрабілі больш жорсткія праверкі. Вось для гэтага і патрэбныя праверкі, каб руzкамірскае лайно не пускаць на захад. Асабліва здзіўляюць губернскія са “знакам качэства” з іх пазіцыяй “а зачем мне учіть этот іх язык”, якія выехалі на захад і вывезлі з сабой імперскія скрэпы, якія яны ўсмакталі ад усходняга суседа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031