Знайсці
05.12.2023 / 08:202РусŁacБел

Палітзняволенага экс-спецназаўца зноў будуць судзіць. Яго затрымалі за дзень да ад'езду за мяжу

Падчас затрымання Яна Папковіча моцна збілі, а таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.

Ян — экс-спецназавец, былы інкасатар «Белгазпрамбанка», які звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем у верасні 2022 года з'язджаць у Польшчу. Але напярэдадні быў затрыманы групай «Альфа». Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку, нагадвае «Вясна».

Яго асудзілі да 4 гадоў калоніі. Яна прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).

Цяпер стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі магілёўскай калоніі № 15 супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суд над Янам распачнецца ў Магілёве 14 снежня. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Міхайлава.

Падтрымайце палітвязня: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Чытайце таксама:

Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА

Мінчуку далі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за данат Палку Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
34
0
Гонар і павага /адказаць/
05.12.2023
Асудзілі па артыкуле ",падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні"? Слава Героям - сумленным экс-спецназаўцам! Калі ласка, людзі, беражыце сябе. Ні з кім не абмяркоўвайце свае планы і намеры.
0
Янкель/адказаць/
05.12.2023
Гонар і павага , так, беларусаў тут больш нчма. Вусачы-пукачы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031