Знайсці
04.12.2023 / 23:058РусŁacБел

«Хачу паказаць дзяржаве, што яна дарэмна спісала мяне ў расход». Пайшоў ваяваць экс-рэжысёр «Ералаша», асуджаны за педафілію

Экс-рэжысёр дзіцячай праграмы «Ералаш» Ілля Беластоцкі, асуджаны па справе аб распусных дзеяннях у дачыненні да 13-гадовага хлопчыка, завербаваўся на вайну ва Украіну. Пра гэта выданню MSK1.RU расказала яго сястра.

Ілля Беластоцкі ў форме

«Ён падпісаў кантракт з Мінабароны, пайшоў дзесьці ў кастрычніку. На сувязь ён выходзіць вельмі рэдка», — расказала сястра Беластоцкага Дар'я.

У суполцы ў падтрымку рэжысёра ва «Укантакце» з'явілася і ягонае ўласнае паведамленне з некаторымі падрабязнасцямі. Беластоцкі прэзентуе сябе як «шараговага байца СВА» і высакапарна тлумачыць сваю матывацыю:

«Я хачу маёй маці і маім родным вярнуць магчымасць мной ганарыцца, — напісаў Беластоцкі. — Я хачу не словамі, а справай, учынкам адказаць тым гадам, якія ўпяклі мяне за краты. І тым сцярвятнікам, якія аблілі брудам маё імя і растапталі гонар маёй сям'і.

Я хачу паказаць дзяржаве, што яна дарэмна спісала мяне ў расход. А звычайным людзям, якія жывуць у ёй, што дарэмна мяне праклялі. Калі я нікому не патрэбны ў рэжысёрскім крэсле, магчыма, я спатрэблюся хоць бы ў акопе».

Былы рэжысёр параўноўвае свой учынак «па градусе адчаю» з харакіры, якія рабілі сабе самураі па японскай традыцыі.

Раней Беластоцкага асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму за спакушэнне 13-гадовага актора, які з 5 на 6 лістапада 2018 года знаходзіўся ў кватэры Беластоцкага ў Маскве. Па версіі следства, падлетак знаходзіўся ў бездапаможным стане.

Пазней тэрмін і артыкул змянілі. Маскоўскі гарадскі суд перакваліфікаваў абвінавачванне на частку 2 артыкула 135 (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая дасягнула дванаццацігадовага ўзросту, але не дасягнула чатырнаццацігадовага ўзросту) і змякчыў пакаранне да 6,5 года ў калоніі агульнага рэжыму. Сядзець яму заставалася яшчэ каля 4,5 года.

Чытайце таксама:

За ўдзел у вайне з Украінай Пуцін памілаваў сахалінскага людаеда

Завербаваўся на вайну і выйшаў на волю расійскі сатаніст, які расчляняў падлеткаў. Сядзець ён мусіў яшчэ 7 гадоў

Пуцін памілаваў забойцу кемераўскай студэнткі. Той забіваў дзяўчыну тры гадзіны, нанёсшы 111 траўмаў, а адсядзеў менш за год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.12.2023
Vyczvarenec !
05.12.2023
nu a što, von skurałupa, jaki kaciania zakatavaŭ, užo "vypravili", voś vam i nastupny ŭ čarzie na "vypraŭleńne"...
1
гоблен/адказаць/
05.12.2023
idyiot! © 🤣🤣🤣
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031