Знайсці
03.12.2023 / 15:456РусŁacБел

Вайна ва Украіне прынесла вялізныя прыбыткі нафтагазаваму сектару ЗША

Вайна ва Украіне рэзка стымулявала вытворчасць нафты і газу ў ЗША, рынак якіх абрынуўся падчас пандэміі. Рост здабычы прынёс эканамічныя і замежнапалітычныя выгады. У той жа час ён хавае вялікія рызыкі.

Злучаныя Штаты цяпер экспартуюць каля чатырох мільёнаў барэляў нафты на дзень, больш, чым любы сябра Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты, за выключэннем Саудаўскай Аравіі. Фота: Anton Petrus / Getty Images

Як піша The New York Times, цяпер ЗША здабывае рэкордныя 13,2 мільёна барэляў на дзень, што больш, чым Расія і Саудаўская Аравія. З пачатку 2022 года паток нафты вырас прыкладна на 800 тысяч барэляў на дзень, і аналітыкі чакаюць, што да канца наступнага году галіна можа дадаць яшчэ 500 тысяч бараляў на дзень (калі цэны не ўпадуць ніжэй за 65 долараў за бараль). А праз пяць гадоў ЗША змогуць здабываць 15 мільёнаў барэляў на дзень.

Асноўным рухавіком такіх працэсаў стала запозненая рэакцыя на расійскае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 года, у выніку якога цана на нафту ўпершыню за дзесяцігоддзе перавысіла 100 долараў за бараль. Рост вытворчасці прывёў да зніжэння амаль на 40% цэнаў бензіну ўнутры краіны (з 3,5 да 1,8 долара).

Назіраецца і зніжэнне цаны на газ, здабыча якога таксама рэкордна вырасла. Гэта ў сваю чаргу прывяло да зніжэння цэнаў на электраэнергію, якая прадукуецца на газавых электрастанцыях краіны.

Злучаныя Штаты цяпер экспартуюць каля чатырох мільёнаў бараляў нафты на дзень, больш, чым любы сябра Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты, за выключэннем Саудаўскай Аравіі.

У цэлым, краіна па-ранейшаму імпартуе больш чым экспартуе, паколькі ўнутраны попыт перавышае прапанову. Да таго ж шматлікім амерыканскім нафтаперапрацоўчым заводам лягчэй перапрацоўваць цяжэйшую нафту, якая здабываецца ў Канадзе і Лацінскай Амерыцы, чым больш лёгкую нафту з уласных сланцавых радовішчаў.

Рост здабычы нафты ўмацаваў пазіцыі ЗША ў адносінах з Расіяй, Венесуэлай, Іранам, пазбавіўшы неабходнасці разлічваць на Саудаўскую Аравію ў якасці партнёра па стабілізацыі сусветных цэнаў на нафту.

Рост паставак амерыканскай нафты і прыроднага газу дапамаглі перадухіліць крызісную сітуацыю на еўрапейскім рынку энергарэсурсаў мінулай зімою. Еўрапейскія краіны замянілі большую частку газу, які яны куплялі ў Расіі, газам з ЗША, Катара і іншых экспарцёраў.

Але павелічэнне здабычы нафты ў ЗША таксама хавае вялікія рызыкі. Рост прапановы і зніжэнне цэн могуць павялічыць попыт на выкапнёвае паліва і ў выніку — росту выкідаў парніковых газаў. Па меркаванні вучоных, цяпер свет далёкі ад дасягнення мэтаў, неабходных для таго, каб пазбегнуць катастрафічных наступстваў глабальнага пацяплення.

Насуперак перадвыбарным абяцанням забараніць здабычу энергарэсурсаў на федэральных землях і нягледзячы на пярэчанні эколагаў прэзідэнт Байдэн даў санкцыю на новыя буйныя праекты па здабычы нафты на Алясцы.

Яго адміністрацыя таксама выдала невялікую колькасць ліцэнзій на пашырэнне здабычы на прыбярэжным шэльфе Мексіканскага заліва. Адна з прычын такіх крокаў — заваяванне галасоў выбаршчыкаў за кошт зніжэння цэнаў на энерганосьбіты.

Акрамя гэтага аналітыкі папярэджваюць, што Саудаўская Аравія можа аказаць ціск на сваіх саюзнікаў па АПЕК+ павялічыць пастаўкі для рэзкага зніжэння цэн. Такі крок прымусіць амерыканскія кампаніі рэзка знізіць вытворчасць.

Чытайце яшчэ:

Кыргызстан пад ціскам ЗША абмяжоўвае транзіт санкцыйных тавараў у Расію

Ціханоўская ляціць у ЗША

Саудаўская Аравія спрабуе пераарыентавацца з ЗША на Кітай і Расію 

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
2
Федзя/адказаць/
03.12.2023
Эннот, т.е. путин и лукашенко развязавшие эту войну, выполняют задание госдепа?))) Не ну а чо, вполне
3
Максим Дизайнер/адказаць/
04.12.2023
10 млн. укрраинцев живут, жрут бесплатно, получают документы, которые 99% планеты никогда не увидят. Все это даже в абсурдных ситуациях. Толпы нищих одиноких мамш из региона в поисках жанихов, 50-и летние тетки, которые крутят носом, в какую страну ехать. Вчерашние пролетарии с жильем в Швейцарских Альпах, центре Парижа и Берлина. Богатеи на авто за 100к долларов в отдельных домах в Ирландии и пособиями 800 евро на рыло. Для кого война, а для кого - мать родная. Не только США на этом хорошо поднялась.
0
Закусывай глог/адказаць/
04.12.2023
Максим Дизайнер, зноў “бедны” уzкі вылез
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930