Знайсці
02.12.2023 / 23:11РусŁacБел

На нядзелю абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

У нядзелю, 3 снежня, на большай частцы краіны пройдзе моцны снег. На дарогах чакаецца галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет.

З абласных цэнтраў халадней за ўсё будзе ў Віцебску. Там тэмпература паветра ўдзень складзе -4..-6°C. Такой жа яна будзе і ў Мінску. Цяплей за ўсё будзе ў Брэсце і Гомелі: да -1..-3°C.

Акрамя гэтага, у апошні дзень тыдня прагназуюць моцны вецер. У Мінску, Гомелі і Магілёве парывы могуць дасягнуць 14 м/с.

Сталічная ДАІ рэкамендуе кіроўцам выконваць хуткасны рэжым, пазбягаць рэзкіх манеўраў, трымаць дыстанцыю і змяншаць хуткасць перад паваротамі і пешаходнымі пераходамі.

Чытайце таксама:

У Бешанковічах з-за непагадзі перастала працаваць пераправа праз Дзвіну

Сіноптыкі паабяцалі пагаршэнне надвор'я

Снег, галалёдзіца, а праясненнях да мінус 15°С. Надвор'е на першыя дні каляндарнай зімы

Ад холаду і галалёдзіцы за апошнія 10 дзён пацярпелі амаль 1800 беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031