Знайсці
02.12.2023 / 19:504РусŁacБел

Дзе ў Беларусі можна актыўна адпачыць зімой

Сезон масавых катанняў на лыжах, санках і цюбінгах ужо стартаваў у Беларусі. У якіх месцах можна заняцца зімовым актыўным адпачынкам і колькі гэта каштуе, пералічыла БелТА.

Фота з сацсетак

Традыцыйна адным з першых у краіне працу пачаў гарналыжны курорт у Лагойску. Пакуль для адпачывальнікаў адкрытыя дзве трасы: чацвёртая і навучальны схіл. Што тычыцца цэнаў, то поўны камплект для катання даросламу абыдзецца ў 25 рублёў у будні і да 30 рублёў у выходныя. Дадаткова можна арандаваць шлем або маску.

У сталічным цэнтры «Сонечная даліна» ў мікрараёне Курасоўшчына працуе толькі атракцыён «Альпійскія горкі» і навучальны схіл. Калі снегу стане больш, адкрыюцца і іншыя лакацыі. Тут арэнда лыжаў у будні абыдзецца ў 27 рублёў. У выхадныя цана падымаецца да 41 рубля.

Дарэчы, недалёка адсюль можна «легальна» пакатацца на цюбінгу. А ўсяго ў Мінску вызначана некалькі дзясяткаў такіх пляцовак.

Спецыялісты нагадваюць, што схіл у такім выпадку не павінен перавышаць ухіл у 20 градусаў, а на спуску не павінна быць дрэў ці іншых аб'ектаў, якія могуць прывесці да траўмаў.

У Мінску працуе і лыжная траса ў мікрараёне Вяснянка. Цяпер яе даўжыня складае 1 кіламетр, але паступова працягласць будзе павялічвацца. Тут жа размешчаны пункт пракату неабходнага абсталявання.

Першых гасцей ужо прыняў і спартыўны комплекс «Раўбічы», пакуль яшчэ на лыжнай трасе даўжынёй 1,8 кіламетра. Падабраць неабходную экіпіроўку можна на месцы. З улікам арэнды лыж гадзіна катання абыйдзецца ад 10 да 12 рублёў. Дзіцячы камплект будзе каштаваць 7 рублёў.

У Мазыры да катанняў рыхтуюць трасу мясцовай гарналыжнай базы. Назваць дату яе адкрыцця ў адміністрацыі сказаць пакуль не змаглі:

«Арыентуемся на ўмовы надвор'я і доўгатэрміновы прагноз. Балазе ў найбліжэйшы час прагназуецца ўстойлівы мінус і снег, таму, хутчэй за ўсё, сезон катанняў адкрыем найбліжэйшым часам».

У Мазыры можна пакатацца на лыжах, снаўбордзе і іншых прыстасаваннях. Ёсць тут і свой пункт арэнды зімовага абмундзіравання. Актуальныя цэны з'явяцца на афіцыйнай старонцы гарналыжнай базы бліжэй да яе адкрыцця.

Рыхтуюць снежныя схілы да прыходу аматараў экстрыму і каля Гродна. Як расказалі ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп», там ствараюць прыдатнае для катання покрыва чатыры снегавыя гарматы:

«Гэта не самы хуткі працэс, аднак робім усё, каб прыняць гасцей як мага хутчэй. Па нашых разліках, ужо праз некалькі дзён. З радасцю чакаем адкрыцця сезона».

Што тычыцца папулярных «Сілічаў», то комплекс ужо пачаў працу. З 1 снежня госці атрымалі доступ да трас пад нумарамі 1, 3, 6. Для нявопытных аматараў зімовага адпачынку запрацуе навучальны схіл.

Рыхтуюцца да новага сезона і ў Магілёве, у прыватнасці ў аздараўленча-забаўляльным комплексе «Пячэрск». Тут можна пакатацца як на звычайных лыжах, так і на снаўбордзе, цюбінгах і снегаходзе.

«Пакуль пра дакладны час адкрыцця сказаць складана праз умовы надвор'я. Тым не менш, на ўсю моц рыхтуем наш схіл і трасы. Будзе працаваць і пункт пракату, дзе адпачывальнікі змогуць узяць неабходную экіпіроўку», — расказалі ў прыёмнай комплексу.

Акрамя таго, плануецца арганізаваць трасы на тэрыторыі Брэсцкага вяслярнага канала, а таксама ў аграгарадку Руба каля Віцебска.

Узімку таксама адкрываюцца каткі, прычым не толькі стацыянарныя, але і на адкрытых пляцоўках. Іх, як правіла, арганізуюць на школьных лёгкаатлетычных стадыёнах альбо ў хакейных каробках каля ўстаноў адукацыі. Адрасы можна знайсці на сайтах мясцовых адміністрацый.

Чытайце таксама:

Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы»

Ад 205 да 1500 рублёў: варыянты сустрэць Новы год у «гістарычным стылі»

Як самастойна спланаваць авіяпадарожжа і не прагадаць? Беларусы падзяліліся лайфхакамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
02.12.2023
 U Sibyry.....lepsy adpaczynak dlja *lukasystau*......
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.12.2023
За 80-150 баксов в сутки с сифоном и тазик вместо умывальника, в глухом лесу?Пускай эти колхозники сами там отдыхают. В Австрийских Аьпах дешевле будет наверное.
0
дочка Максима Дізайнера/адказаць/
03.12.2023
ключевое слово наверное. не пущають у Альпы, Максимка? али денех нет?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930