Знайсці
02.12.2023 / 19:361РусŁacБел

Новы сезон пачала анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы. Гэта добры антыстрэс

Тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач» нагадаў, што ў Белавежскай пушчы пачала працу анлайн-кармушка. Для яе гэта ўжо сёмы сезон. На гэтым рэсурсе можна ў рэжыме рэальнага часу падглядаць, хто завітвае па ласункі.

Сойка. Скрыншот з мінулагодняга стрыму

Як і ў мінулыя разы, сталоўка для дзікіх жывёл з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялічкай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне.

Камера ўсталявана ў пойме ракі Лясной і працуе круглыя суткі — можна паназіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём пераважна звяроў.

Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць. А яшчэ і неверагодны антыстрэс.

Заўважыўшы нешта цікавае і незвычайнае на кармушцы, можна рабіць скрын і дасылаць у тэлеграм-чат @vuhliany. Там ужо ідзе актыўная дыскусія.

Чытайце таксама:

Авакада больш шкоднае для птушак, чым хлеб, а вавёркі не пераносяць разынак. Як правільна карміць жывёл і птушак зімой?

Мінская сям'я стварыла ўнікальны міні-парк каля свайго дома. Атрымалася сапраўдная прыгажосць

«З якіх гэта часоў у Беларусі штрафуюць за кармленне галубоў?» У Малінаўцы пабачылі дзіўную абʼяву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.12.2023
hrenovina neika/////znaisli zabavu ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031