Знайсці
01.12.2023 / 22:293РусŁacБел

Завялі крымінальную справу супраць Уладзіміра Хільмановіча

Журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч ужо два з паловай гады не жыве ў Беларусі. Тыдзень таму ў кватэры па месцы яго прапіскі, паводле пастановы накладання следчымі органамі арышту на маёмасць, былі апісаныя мэбля і старая лядоўня, піша «Гарадзенская праваабарона».

1 снежня ў кватэры жонкі Хільмановіча, дзе ён жыў з 2014 па 2021 год, быў праведзены ператрус. У выніку ў яго забралі працэсар кампутара, старое пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, розныя канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, шматлікія газеты. Таксама была апісаная ўся бытавая тэхніка.

Уладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Фігуруюць частка 1 артыкула (Вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама частка 2 згаданага артыкула (Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо на пасадзе з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Па гэтым артыкуле пагражае абмежаванне свабоды ад двух да пяці гадоў альбо пазбаўленне свабоды на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Чытайце таксама:

Затрымалі пастара Васіля Трубчыка

Маці Маргарыты Ворыхавай далі 15 сутак

Сілавікі расказалі сваю версію, за што затрымалі 15 студэнтаў у Брэсце 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21
1
Ёсік/адказаць/
01.12.2023
А чаго ён такога нарабіў, што следчыя адразу столькі артыкулаў на каленцы набабахалі? А, ведаю - у яго з'явіўся сумнеў, што дырэктар саўгаса атрымаў перамогу на выбарах, як у большасьці беларусаў.
01.12.2023
idyioty.....................................
0
Рісп/адказаць/
01.12.2023
Толькі працэсар дасталі, без кулера і венікаў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930