Знайсці
01.12.2023 / 12:389РусŁacБел

Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы»

Днямі мы расказвалі пра расіянак, якія прыехалі адпачыць у Мінск і былі ў шоку ад цэн. Адна з іх прыйшла ў каментары ў тыкток «Нашай Нівы».

Скрын відэа з тыктоку

Нагадаем гісторыю. Алена з сяброўкамі вырашылі адзначыць у Мінску дзень народзінаў. Свае прыгоды яны выклалі ў тыктоку. Пасля шопінгу яны зайшлі паесці і былі здзіўлены, што талерку баршчу ў кафэ можна купіць за 3,5 рубля. 

«Я хачу тут жыць!» — ледзьве не крычала адна з сябровак.

А на пытанне, якой яны нацыяльнальнасці, жанчыны запісалі відэа на фоне Нацыянальнай бібліятэкі пад песню Шамана «Я русский».

Ролік «Нашай Нівы» ў тыктоку пра гэта горача абмяркоўвалі. У каментары прыйшла і сама Алена.

@nashaniva Расіянкі вырашылі адпачыць у Беларусі – ад цэн у іх здарылася істэрыка. Не абышлося і без крынджу #беларусь#навіны#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#мінск#минск#васількі#беларускамоўнытыкток#тыкток#нашаніва♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

«Я вам праглядаў на 100 тысяч зрабіла. Не дзякуйце», — напісала жанчына са смайлікамі.

Адна з каментатарак падзялілася, што даўно сачыла за блогам Алены:

«Выдатны быў блог пра жыццё. Шчыра, я ў поўным шоку ад усіх гэтых відэа з РБ. Якое падманлівае жыццё..»

«А што я зрабіла? Гэта гумар!» — адказала ёй Алена.

Расіянка жартуе, што нечакана праславілася.

«Ты не праславілася, ты зганьбілася», — адрэагаваў хтосьці.

«Чым, цікава, супакойцеся ўжо», — аджартавалася жанчына.

Трэба сказаць, што ў каментарах сабраліся людзі з рознымі поглядамі. Таму спрэчкі закранулі і ўзровень жыцця ў краіне, і беларускую мову, і стаўленне да расейцаў на фоне вайны.

Чытайце таксама:

Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
92
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
11
1
Пятрусь/адказаць/
01.12.2023
Россиянки неприятный народ. Было у меня 3 девушки из РФ с близкими отношения. Могу сказать так: хоашистки, амоватые хабалки, интересующиеся только твоими деньгами.
10
Славик/адказаць/
01.12.2023
Пятрусь, будто в РБ таких нету. Из каждой деревни со своей придурью.
1
Пятрусь/адказаць/
02.12.2023
Славик, да, забыл написать. Если ты ничего из себя и не бедный, сами прыгают к тебе в кровать
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930