Знайсці
02.12.2023 / 08:07РусŁacБел

У Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Там ёсць і беларускі стэнд

З 30 лістапада па 3 снежня ў Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд. Там прадстаўленыя беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

Кірмаш праходзіць у самым сэрцы Варшавы — Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4).

Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго, як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд нумар 71 і 72

Даты творчых сустрэч і прэзентацый кніг:

02.12 / 15:00 Беларускі стэнд

Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі.

02.12 / 16:00

Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі.

02.12 / 17:00

Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

03.12 / 15:00

Прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага па Палессі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930