Знайсці
29.11.2023 / 23:0610РусŁacБел

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання кіраўніка Бярозаўскага мясакансервавага камбіната

Пра затрыманне гендырэктара Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзіміра Жуковіча «Наша Ніва» паведамляла яшчэ два тыдні таму. Цяпер сталі вядомыя дэталі гэтай справы.

Уладзімір Жуковіч. Скрын відэа АНТ

Падрабязнасці расказалі ў сюжэце АНТ.

Уладзіміра Жуковіча спынілі ў машыне адразу пасля атрымання хабару. Ва ўнутранай кішэні пінжака ў яго знайшлі 22 тысячы рублёў. Грошы Жуковічу перадаў заснавальнік кампаніі «Міттрэйд-інвест» Сяргей Орлікаў — за заключэнне дамовы на пастаўкі харчовых дабавак для камбіната. На дзяржТБ кажуць, што ён даваў Жуковічу па 7 тысяч рублёў раз на квартал, мінімум з 2015 года.

Орлікава таксама затрымалі.

Для перадачы хабару яны сустракаліся ў прыдарожным кафэ «Ампір» ад камбіната, дзе ёсць таемныя банкетныя залы і на ўваходзе ў якія няма відэаназірання.

У кабінеце Жуковіча знайшлі глушылку радыёсігналаў і прыладу, каб знаходзіць схаваныя аўдыя– і відэазапісвальныя прылады.

Расказваецца, што гендырэктар мясакансервавага камбіната раней выкупіў былую базу адпачынку на беразе возера Белае ў Бярозаўскім раёне — пад аграсядзібу. Аформілі яе на жонку Орлікава.

У сюжэце сцвярджаецца, што Жуковіч таксама закупляў сыравіну ў сельгасвытворцаў Бярозаўскага, Драгічынскгаа і Пружанскага раёнаў, а грошы за пастаўку пераводзіў не ім непасрэдна, а прыватнаму аўтасэрвісу. Заснавальнік таго аўтасэрвісу — сын Жуковіча.

Пры гэтым на самім камбінаце рэгулярна справаздачыліся пра пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

Жуковіч і Орлікаў, як сцвярджаецца, у выніку далі прызнальныя паказанні. Цяпер правяраюць, ці давалі гендырэктару мясакансервавага камбіната хабары іншыя фірмы.

Бярозаўскі мясакансервавы камбінат — самае вялікае ў краіне прадпрыемства па перапрацоўцы мяса. Яму падпарадкаваныя некалькі прадпрыемстваў у Брэсцкай вобласці, у тым ліку Баранавіцкі мясакамбінат. 

Філеі, бастурма, каўбасы гэтага завода знаходзяцца нават у тых абласцях, дзе ёсць свае перапрацоўшчыкі. Гэты ж камбінат — лідар у пастаўках перапрацаванага мяса ў Расію. 

Як паведаміў МУС, сёлета было зафіксавана 2700 злачынстваў у сферы эканомікі, з іх кожнае трэцяе — у сельскай гаспадарцы.

Чытайце таксама:

«Адным з першых яго ўказанняў стала ўстаноўка відэакамер». КДБ расказаў больш пра арышт дырэктара «Бабушкиной крынки»

26 чалавек затрыманыя. Лукашэнка распавёў пра «малочную справу»

Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкінай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
30.11.2023
Усё вакол саўгаснае, усё вакол маё. Належыў бы гэты камбінат прыватным асобам, не было б тых хабараў. Зніжкі, своечасовыя разьлікі з пастаўшчыкамі, і нікому не трэба ў кішэню нічога класьці ды хаваць. А самае цікавае, што іх кандыдатуры ўзгадняе асабіста былы дырэктар саўгаса-мільёншчыка. Глядзяць прызначэнцы, як той былы запускае руку ў не сваю кішэню (бюджэт краіны) і думаюць А чым мы хужэйшыя? Мех з бульбай, а не кіраўнік краіны, куды не паглядзіш, паўсюль хабарнікі - ад асабістай аховы да апошняга цэха дрэваапрацоўкі.
0
Kosht Volí/адказаць/
30.11.2023
Сам вытварыу-- а цяпер сам і змагаецца.Які чэсны "президент". Як ен там  абразіу? Змагары? Дык гэткі змагар з карупцыяй🤡.
0
даведка /адказаць/
30.11.2023
Вот признайтесь, на кого первого каждый из нас подумает, прочитав заголовок видео ОНТ: «Задержан [...]: дорогие автомобили, уйма имущества, хитрые схемы»?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829