Знайсці
29.11.2023 / 22:082РусŁacБел

Рыжская дума прагаласавала за прысваенне імя Скарыны аднаму са сквераў

Рыжская дума ўхваліла прысваенне аднаму з гарадскіх сквераў імя беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны, паведамляе партал самакіраванне сталіцы Латвіі. На карысць такога рашэння прагаласавалі 50 з 60 дэпутатаў думы, 2 не ўдзельнічалі ў галасаванні, 8 адсутнічалі на пасяджэнні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ingus Kruklitis / vecteezy.com

Як паведамлялася раней, ініцыятарамі змен у назве сквера выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.

Разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык, падчас яе летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення ў гэтым пытанні. А вось цяпер гэта справа набыла рэальнае ўвасабленне ў выглядзе вынікаў галасавання.

Чытайце таксама:

У Полацку распачалося будаўніцтва на тэрыторыі старажытнага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра

У Гарадку зацвердзілі назву гарадскога сквера перад райвыканкамам 

Эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла выкупілі беларусы замежжа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гісторыя Беларусі/адказаць/
30.11.2023
Ўжо трохі і зажывем дзе ў кожна еўрапескай краіне будуць лепей ведаць гісторыю Беларусі чым у ёй самой. Зато асоба якая выдае сябе за пракурора вядзе справу аб генацыдзе на мове акупанта )))
0
Спадар/адказаць/
30.11.2023
Liels paldies Latvijai! Вялики дзякуй Латвии! Lai dzīvo Baltkrievija!Жыве Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829