Знайсці
29.11.2023 / 18:287РусŁacБел

У Расіі задумаліся пра перайменаванне Фінскага заліва

Дэпутат расійскай Дзяржаўнай думы Алег Нілаў прапанаваў у адказ на дзеянні ўрада Фінляндыі, які цалкам закрыў сухапутную мяжу краіны з Расіяй у адказ на інспіраваны мігранцкі крызіс, перайменаваць Фінскі заліў, піша «Коммерсант».

Дэпутат Алег Нілаў. Скрыншот з відэа

Паводле слоў дэпутата, адпаведны запыт паступіў яму ад жыхароў Санкт-Пецярбурга. Яны нібыта просяць перайменаваць заліў у Неўскі. Таксама, на думку Нілава, імператар Пётр І роўна трыста гадоў таму, у 1723 годзе, нібыта пры заснаванні горада Кранштата назваў заліў Кранштацкім.

Насамрэч, як пазначана на сайце тапанімічнага партала Санкт-Пецярбурга, цяперашні Фінскі заліў у XVI стагоддзі насіў назву Лівонскага заліва, а ў наўгародскіх летапісах называўся Котлінским возерам (у гонар вострава Котлін, на якім пазней быў заснаваны Кранштат).

Назва Фінскі заліў у рускай мове вядомая з 1710-х гадоў, а Кранштацкім залівам ён быў у 1737-1793 гадах.

Чытайце таксама:

Фінляндыя цалкам закрывае ўсходнюю мяжу

Фінляндыя плануе спыніць прыём просьбітаў прытулку на мяжы з Расіяй

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
29
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
анатам/адказаць/
30.11.2023
Соревнуются в идиотизме?!
0
Бобр/адказаць/
30.11.2023
Да предложения мелковатые, сразу бы Сталинским назвали) Лезть на рожон так по крупному
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
30.11.2023
У заліў Маннергейма варта парайменаваць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930