Знайсці
29.11.2023 / 21:303РусŁacБел

Хлопчык з Лунінца стварае з кардону вялікія фуры — яго відэа набіраюць сотні тысяч праглядаў

Хлопчык Глеб з Лунінца назваў сябе кардонным дальнабойнікам: у сваім акаўнце ў тыктоку школьнік распавядае, як з кардону спрабуе зрабіць вялікія мадэлі папулярных фур. Многія з іх займаюць значную частку яго пакоя. Ролікі юнага канструктара набіраюць сотні тысяч праглядаў. 

Скрыншот відэа ў тыктоку _me_924

Напрыклад, два дні таму Глеб паказаў, як працуе над стварэннем кабіны Mercedes-Benz Actros.

— Я зрабіў руль і абшыў яго, зрабіў кружалёк, — дзелавіта распавядае дзіцячы галасок за кадрам. — Ручнік абшыў скурай, вось кнопачкі, магнітола…

@_me_924_#актив#Актрос#топ@ILYA MX4532-1 ♬ оригинальный звук - _ME_

Дарэчы на экране самаробнай магнітолы можна пабачыць, якая музыка быццам бы грае, — гэта песня «Крошка моя» расійскага гурта «Руки вверх».

Юны канструктар не забыў нават пра падшклянак. Бачна, што многія кнопачкі можна націскаць, педалі, паваротнікі таксама рухаюцца. Ёсць і каробка перадач, але яе, здаецца, хлопчык часткова запазычыў з сапраўднага аўто.

— Зрабіў так, каб руль падымаўся і апускаўся, — не без гонару адзначае Глеб.

Ролік школьніка набраў ужо 527 тысяч праглядаў і 20 тысяч лайкаў.

У наступным відэа хлопчык расказвае, як працуе над бардачком — як выразаў дэталі і як плануе ўсё прымацаваць да асноўнай канструкцыі.

Большасць каментатараў захапляецца тым, як Глеб бавіць вольны час: усё ж такі дзіця не ў тэлефоне сядзіць, а развівае фантазію ды працуе рукамі. І матывацыя яго можа ўразіць шмат каго з дарослых: вунь як хлопец старанна працуе над тым, каб мець сваю фуру — няхай і з кардону.

Хтосьці жартуе: «Мужыкі ўжо другі дзень чакаюць на загрузку, а ты ўсё агляды здымаеш. Ужо сварацца, калі пад’едзеш?»

@_me_924_#актив#топдаф#обновки@ILYA 4532МХ-1 ♬ оригинальный звук - _ME_

Найбольш папулярнае відэа Глеба набрала 1 мільён 200 тысяч праглядаў і больш за 51 тысячу лайкаў. У ім хлопчык дэманструе, як абнавіў кабіну фуры DAF. Памер яе ўражвае. Замест лабавога шкла школьнік выкарыстоўваў харчовую плёнку.

Глеб прадэманстраваў, як адчыняецца капот у яго фуры.

— Зрабіў вось бачок для ATF з бутэлькі, бачок для алівы і аліўны шчуп. А вось яшчэ новае люстэрка.

Калі на вуліцы было цяплей, хлопчык рабіў кардонныя фуры каля хаты. Там у яго ў кабіне вісела шмат маленькіх сцягоў розных краін — як часта бывае ў дальнабойнікаў. Не забыўся нават падвесіць ялінку-араматызатар, якую выразаў з каляровай паперы.

«Кардонны дальнабойнік» распавядае, што на стварэнне кабіны яму патрабуецца прыкладна паўтара дня. 

Ілля. Фота: інстаграм хлопца

Калі меркаваць з сацсетак, маці Глеба працуе настаўніцай нямецкай мовы. Здаецца, яна не супраць маштабных праектаў сына. Хлопчык піша, што жыве не ў кватэры, а ў доме, таму месца хапае. Адкуль сям’я бярэ столькі кардону для дзіцячай творчасці — загадка. На гэтае пытанне падпісчыкаў школьнік не адказвае.

Глеб робіць і драбнейшыя рэчы з кардону — напрыклад, невялікі макет трактара. Але відавочна, што фуры — гэта асноўнае, што яго цікавіць. Час ад часу хлопец запісвае відэа, як быццам бы едзе ў Берлін і вязе туды дурніцы. Піншчына — адзін з цэнтраў вырошчвання гэтых ды іншых ягад, і хлопец жыве тым жа клопатам, што і працавітыя людзі вакол яго.

Чытайце таксама:

З якой дзяўчынай хлопцы больш ахвотна пазнаёмяцца? Псіхалагіня з Мінска правяла эксперымент на мільёны праглядаў

«Дзеці стаялі і плакалі». Чарга па салдацкую кашу ў Гомелі расцягнулася на сотні метраў, не ўсім хапіла

Блогер з энтузіязмам паказаў, як харчавацца за 9 рублёў на дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Gorliwy Litwin/адказаць/
29.11.2023
музло рускае і сцягоў РБ-шных ажно 2 . расце верная змена калгасна-міліцэйскму істэблішменту. Русь заўжды будзе Руссю і ніякай варожай Аўропы, Рэчы Паспалітай колькіх там народаў, тутака ніколі не будзе. No pasaran
1
Бобр/адказаць/
30.11.2023
Когда мальчик выростили, будет сам улыбаться от своих поделок. Молодец, главное фантазия
0
падлетак/адказаць/
30.11.2023
Трудное детство, деревянные ( картонные) игрушки. Страна для  жизни.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829