Знайсці
28.11.2023 / 12:4415РусŁacБел

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

У канале сілавікоў зʼявілася паведамленне пра ператрусы ў эканаміста і аглядальніка Сяргея Чалага. Таксама міліцыянты прыходзілі да родных супрацоўнікаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у тым ліку Паўла Латушкі. Сілавікі ходзяць з пастановамі на вобшук па справах за «здраду дзяржаве» і па іншых крымінальных артыкулах. 

Як падкрэсліваюць сілавікі, Чалы стаў сябрам Каардынацыйнай Рады, супраць яго заведзена крымінальная справа.

Дзеля здымкаў губазікаўцам, падобна, давялося прыцягнуць у кватэру кантэйнер са смеццем. 

Дзеля здымкаў губазікаўцам, падобна, давялося прыцягнуць у кватэру кантэйнер са смеццем

Павел Латушка таксама паведаміў пра ператрусы ў сваім доме і ў іншых сяброў каманды НАУ. 

«Сёння да родных многіх супрацоўнікаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама ў кватэры, дзе яны раней пражывалі, прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў. 

Па нашых звестках, гэта адбываецца адначасова, масава і тычыцца прадстаўнікоў многіх дэмакратычных сілаў Беларусі», — піша канал палітыка. 

Сёння ў Мінску праходзяць масавыя ператрусы. Дакладна вядома як мінімум пра шэсць такіх фактаў. 

Праваабронцы «Вясны» паведамляюць, што сілавікі прыходзяць да людзей, нібыта звязаных з КР, з пастановамі на ператрус паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

здрада дзяржаве (арт. 356 КК);

змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 КК);

заклікі да санкцый (арт. 361 КК);

стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (арт. 361-1);

фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК);

садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК).

Пра пераслед людзей, звязаных з КР, паведамляюць і тэлеграм-каналы сілавікоў — яны называюць гэта «папярэднім этапам падрыхтоўкі да выбараў у Каардынацыйную раду». 

Санкцыю на ператрусы па «справе выбараў у Каардынацыйную Раду» падпісаў генпракурор Андрэй Швед, пішуць праваабаронцы. Таксама на маёмасць людзей, якія праходзяць па гэтай справе, паводле праваабаронцаў, накладваецца арышт.

Выбары ў Каардынацыйную раду папярэдне плануюцца на пачатак сакавіка. Механізм галасавання будзе залежаць ад таго, якая канцэпцыя фармавання рады будзе прынята. Галасаванне, найхутчэй, пройдзе анлайн з выкарыстаннем платформы «Новая Беларусь». Арганізатары спадзяюцца, што ўдзел у ім возьмуць 100 тысяч чалавек.

Цяпер Каардынацыйная рада рашае, як правесці свае выбары. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
109
0
Вася/адказаць/
28.11.2023
Вообще, логика не ясна, для чего они это афишируют. Типа оппозиционеры начнут любить режим лукашенко и в 2025 году у него станет 90% поддержки? Даже законченые ябатьки понимают, что что-то в этом царстве уже совсем не нормально. 
5
Gorliwy Litwin/адказаць/
28.11.2023
Ці будзе ў вымушаных эмігрантаў з Беларусі свой парламент? Маю велізарныя сумневы!
Цытата з артыкула па спасылцы: "Выбары ў Каардынацыйную раду папярэдне плануюцца на пачатак сакавіка. Механізм галасавання будзе залежаць ад таго, якая канцэпцыя фармавання рады будзе прынята. Галасаванне, найхутчэй, пройдзе анлайн з выкарыстаннем платформы «Новая Беларусь». Арганізатары спадзяюцца, што ўдзел у ім возьмуць 100 тысяч чалавек".
З тых звестак, якія я атрымліваю праз СМІ, у мяне не ўзнікае жадання браць удзел у гэтых выбарах. Мае рэзоны:
- пішуць, што абмяркоўваюцца ажно 7 канцэпцый выбараў, але хто іх прапаноўвае, паводле якіх крытэрыяў будзе прымацца рашэнне - невядома.
- я нязгодны, што такі "парламент" мае права прэтэндаваць на прадстаўніцтва ўсіх грамадзянаў РБ. Толькі эміграцыі, па ідэі - але менавіта эміграцыя і мае патрэбу ў калектыўным голасе, у самаарганізацыі. Як дастаткова масавая група людзей з падобнымі праблемамі і траўмамі. І не трэба надаваць такому "парламенту" неўласцівыя функцыі і паўнамоцтвы, нагружаць яго прадстаўніцтвам тых, хто застаўся ў РБ
- маю падазрэнні што і выборчых акругаў не будзе. У маім разуменні, дыяспара мусіць быць падзеленая на акругі, па краінах пражывання. Больш за ўсё акругаў трэа стварыць у Польшчы, затым у Літве, мабыць у Грузіі, ЗША і г.д. - таксама не па адной. Напрыклад, па 2000 грамадзянаў РБ - уцекачоў, на аднаго "дэпутата", прадстаўніка, але ў некаторых выпадках - выключэнне для краін з адносна нешматлікай эміграцыяй, дзе выбаршчыкаў будзе напрыклад толькі 500, або можа нават 300 - усё роўна даць 1 вакансію дэпутата (лічбы канешне ўмоўныя)
- фармаванне выборчых акругаў і, яшчэ раней, спісаў выбаршчыкаў - адна з самых важных працэдураў. Хто мае права браць удзел? як верыфікаваць прэтэндэнтаў? (мабыць, наяўнасць бел. пашпарту, нават пратэрмінаванага?) зверка з базамі дадзеных пашпартоў? - так ці інакш, мусіць быць справаздачнасць перад той аўдыторыяй, на прадстаўніцтва якой выбарныя дэпутаты прэтэндуюць. Мяркую, што пры пэўных умовах магчыма пашырэнне электарату і на былых грамадзянаў РБ, але не ў першай кадэнцыі, каб не заблытацца і не зруйнаваць легітымнасць
- празрыстаць фінансавання працэдуры выбараў і затым - функцыянавання "парламенту".
- шырокае асвятленні ў СМІ розных пазіцый патэнцыйных кандыдатаў і шараговых выбаршчыкаў наконт усіх згаданых пытанняў
- на легітымную і празрыстую падрыхтоўку да выбараў з улікам усяго сказанага патрэбна шмат часу. Як можна ўкласціся ў пазасталыя да сакавіка 3 месяцы?
Па сутнасці, усе пытанні да ""парламенту" ў эміграцыі такія самыя як і да РБ-шнай "палаткі". І я вельмі баюся што адказы або іх адсутнасць - будуць такімі сама. Не даючымі ніякіх падстаў для даверу.
Паводле маіх адчуванняў, у беларусаў не выспела глыбінная патрэба ў сапраўдным парламенце. А можа быць, на вялікую прыкрасць, і час парламентаў у свеце прайшоў, і яны ператварыліся ў такія сама "дурылкі" як прафесійны футбол або тэлевізія ўвогуле.
Тое што я чытаў, напрыклад, пра Кавалькову або пра Краўцова - не дазваляе мне спадзявацца што гэтая публіка гатовая дапусціць нейкую канкурэнцыю, траплянне ў выбарныя ворганы рэальна абраных знізу, а не прафільтраваных людзей. І гэта я называю яшчэ не самыя гучныя імёны
29.11.2023
Узкий круг ограниченных зверей
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930