Знайсці
27.11.2023 / 18:164РусŁacБел

Ілан Маск: ХАМАС павінен быць знішчаны

Ілан Маск прыехаў у кібуц Кфар-Аза, на які напалі баевікі ХАМАС 7 кастрычніка.

Ілан Маск (злева) і Біньямін Нетаньяху (пасярэдзіне) у кібуцы Кфар-Аза. Фота: Amos Ben-Gershom (GPO) Handout via Getty Images

«Я наведаў кібуц Кфар-Аза з Іланам Маскам, каб паказаць яму злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя ХАМАС», — заявіў ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаньяху ў X.

Маск і Нетаньяху правялі сумесны жывы эфір у сацсетцы. Падчас трансляцыі бізнэсовец пагадзіўся з прэм'ер-міністрам Ізраіля, што ХАМАС павінен быць знішчаны, піша Meduza.

Маск зазначыў, што хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні Газы пасля вайны. На яго думку, аднаўленне гэтай тэрыторыі будзе важным крокам да прадухілення вайны ў будучыні.

Мільярдэр таксама сказаў, што ахвяры сярод цывільнага насельніцтва «непазбежныя» і што Ізраіль спрабуе пазбегнуць іх у вайне супраць ХАМАС.

Маск прыехаў у кібуц Кфар-Аза на фоне абвінавачанняў у антысемітызме ў свой адрас. 15 лістапада бізнэсовец пракаментаваў допіс у сацсетцы X, у якім гаварылася, што габрэі адчуваюць «дыялектычную нянавісць» да белых людзей. «Вы сказалі чыстую праўду», — напісаў тады Маск.

Чытайце таксама:

Ілан Маск прыляцеў у Ізраіль

ХАМАС вызваліў яшчэ 17 закладнікаў, сярод іх ёсць расеец

Што распавядаюць першыя вызваленыя закладнікі ХАМАС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
27.11.2023
Маска показательно нагнули. На святое посягнул
0
Dendraryj/адказаць/
27.11.2023
“Ты ж маўчы не пажаваўшы”
2
Казік/адказаць/
27.11.2023
.-, меркаванне пра Маска (ды і пра любога іншага чалавека) трэба складваць на падставе яго інтэрвію і комплексу допісаў. А не на вырваных з кантэксту цытатах, якія транслююць той ці іншы смі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930