Знайсці
27.11.2023 / 17:597РусŁacБел

«Нас на*балі і вас на*буць». Жонкі мабілізаваных РФ апублікавалі жорсткую петыцыю. Але ёсць нюанс

Жонкі і сваякі мабілізаваных расейцаў апублікавалі маніфест і петыцыю супраць мабілізацыі. Яны дамагаюцца вяртання сваіх блізкіх з фронту, але выступаюць яны не супраць СВА, а толькі супраць бестэрміновай мабілізацыі. Тэкст звароту апублікаваны тэлеграм-каналам «Шлях дадому».

Мабілізаваныя расіяне. Фота: AP

У маніфесце жонкі і сваякі мабілізаваных звяртаюцца да расейцаў з «маленнем пра дапамогу».

«Нас на*балі і вас на*буць. Бо ўвесь гэты час нам толькі паказвалі лянівую стабільнасць, надзейнасць, бяспеку. Мы памятаем, як прэзідэнт абяцаў, што рэзервістаў не прызавуць, што задачы на СВА выконваюць толькі прафесійныя добраахвотнікі. А потым нашых каханых забралі ва Украіну.

Абяцанні па факце апынуліся пустышкай. Многія не вернуцца ніколі. Мабілізацыя аказалася страшнай памылкай. Нас пакаралі за нашую законапаслухмянасць. За шырму стабільнасці для большасці нашы мужчыны плацяць крывёй, а мы — здароўем і слязамі», — гаворыцца ў маніфесце.

Аўтары тэксту адзначылі, што «ў будучыні ніхто не абаронены ад іх долі». Яны назвалі сітуацыю ў краіне абсурднай і раскрытыкавалі Уладзіміра Пуціна. 

«2024-ы прэзідэнт абʼявіў годам сямʼі. Іранічна, улічваючы, што жонкі выюць без мужоў, дзеці растуць без бацькоў, а многія ўжо засталіся сіротамі. А сатаніст-людаед, які здзейсніў рэцыдыў пасля першага зняволення, выходзіць на волю праз паўгода, адкупіўшы серыйныя забойствы на СВА. Ёсць усё ж пачуццё гумару ў нашага прэзідэнта! 

Мабыць, нашу з вамі Радзіму вызваляюць для самых вяршкоў грамадства: маньякаў, алкашоў, мігрантаў, надмерна багатых чыноўнікаў і іх дзетачак (чаму яны не ў акопах, дарэчы?)», — гаворыцца ў маніфесце. 

«Шлях дадому» заклікаў падпісаць петыцыю за вяртанне мабілізаваных і ўсталяванне ліміта на тэрмін службы. Аўтары тэксту адзначаюць, што іх «не цікавіць разгойдванне лодкі і дэстабілізацыя палітычнага становішча» ў краіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
13
Ха-ха
80
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
5
0
Такой, русский мир/адказаць/
27.11.2023
Шикарно, в шоколаде маньяки, серийные убийцы, богачи и их дети. И эта, гремучая смесь будет править Россией и устанавливать порядки, для остальных. Могут, начать душить друг-друга, как пауки в банке, но не скоро.
0
Андрусь/адказаць/
27.11.2023
Укр, ва Украіне мабілізуюць на абарону сваёй краіны ад узброенай агрэсіі. І там ніхто ніякіх плюшак не абяцае. 
0
Калматы Вожык/адказаць/
27.11.2023
«Нас на*балі і вас на*буць».


А што расейцы -- нейкі супер-этнас? І і іх на*бываць нельга?

Вось вас дзясятак стагоддзяў на*бывалі, што вы вызвалялі брацкі беларускі народ ад польскіх паноў і літоўскіх феадалаў! А па факту "вызваліцелі" забівалі вызваленых! Ну, напрыклад, 13-гадовая вайна, загінуў кожны другі беларус! А нам нешта лухцяць пра генацыд! Ну, ідзіце, скажыце праўду! Толькі пасля такой праўды -- вас пасадзяць гадоў на 15, а то і расстраляюць за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930