Знайсці
27.11.2023 / 17:19РусŁacБел

У жыхара Кобрына за данат 60 даляраў здзёрлі 2000 рублёў. Але крыміналку ўсё роўна завялі

36-гадовага жыхара Кобрынскага раёна абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» і «выкарыстанні шкоднасных кампʼютарных праграм».

Паводле следства, мужчына ў жніўні 2020 года перавёў 60 даляраў на падтрымку затрыманых падчас пратэстаў.

За што яго затрымалі, невядома, але як піша СК, пры аглядзе кампʼютарнай тэхнікі і смартфона мужчыны былі выяўлены «лічбавыя сляды злачынстваў»: звесткі аб пераводзе грошай і файлы шкоднасных праграм.

Падчас следства мужчына, паводле звестак СК, даў прызнальныя паказанні. А таксама перавёў 2000 рублёў на дабрачынны рахунак спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

Гэта мужчыну не выратавала. Яму выставілі абвінавачанне па арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) і ч.1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных кампʼютарных праграм) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Яго ўзялі пад варту. Мужчыну пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Спецслужбы здзерлі мільён рублёў з грамадзяніна Казахстана за данат у тысячу даляраў у 2020-м

За данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне праграмісту далі шэсць гадоў калоніі

Беларусы расказалі, як на мяжы іх прымушалі прызнацца ў данатах

Сілавікі прапануюць адкупляцца за данаты і тлумачаць механізм. Што пра гэту схему і гарантыі кажа юрыст?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
24
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930