Знайсці
27.11.2023 / 23:316РусŁacБел

З якой дзяўчынай хлопцы больш ахвотна пазнаёмяцца? Псіхалагіня з Мінска правяла эксперымент на мільёны праглядаў

Барбара Абламейка, псіхалагіня з Мінска, правяла сацыяльны эксперымент. Яна паспрабавала высветліць, якой дзяўчыне хлопцы больш ахвотна дадуць свой нумар тэлефона — упэўненай у сабе ці наадварот нерашучай. Вынікі эксперыменту паглядзелі больш за 3 мільёны чалавек.

Барбара Абламейка. Фота: інстаграм babybaryy

На першым відэа, якое з’явілася ў тыктоку Барбары, яна падыходзіць да розных хлопцаў і, быццам бы саромеючыся, з бясконцымі «эм», пытаецца: «Можна з вамі пазнаёміцца?» Большасць адмовіла дзяўчыне: нехта шчыра сказаў, што не зацікаўлены ў гэтым, нехта не вельмі ветліва адказваў «Не, я цяпер заняты». Толькі адзін хлопец пагадзіўся працягнуць знаёмства.

Гэта відэа набрала амаль 3 мільёны праглядаў і больш за 233 тысячы лайкаў. У каментарыях сустракаліся розныя меркаванні: напрыклад, што сапраўды няўпэўненая ў сабе дзяўчына ніколі б не пайшла першай знаёміцца.

@babybaryyy Еще больше психологии в инст: babybaryyy #подкатыкпарню♬ оригинальный звук - BARBARA | ПСИХОЛОГ

Адна з каментатарак абурылася: «Ну і дзе ўсе тыя хлопцы, якія звычайна пішуць, што, калі дзяўчына праявіць ініцыятыву, гэта ў 95% выпадках будзе ўзаемна? Здаецца, не».

Яшчэ адна адзначыла, што хлопцы паводзяць сябе не вельмі прыгожа: можна было спачатку пазнаёміцца, а потым ужо дадаць «але ў мяне ёсць дзяўчына». Яна лічыць, што катэгарычнае «не» гучыць як абраза.

Шмат хто папрасіў працягнуць эксперымент і зняць відэа, у якім спрабуе пазнаёміцца вельмі ўпэўненая ў сабе дзяўчына. І Барбара гэта зрабіла.

@babybaryyy

Больше психологии в инст: babybaryyy

♬ оригинальный звук - BARBARA | ПСИХОЛОГ

Яна падыходзіла да хлопцаў упэўнена, глядзела ім у вочы, пасміхалася, казала кампліменты кшталту «Малады чалавек, у вас вельмі стылёвы лук, вы вылучаецеся з натоўпу». Другі эксперымент скончыўся тым, што Барбара атрымала ўсяго адну адмову — хлопец сказаў, што ў яго ёсць дзяўчына. Астатнія пагадзіліся даць свой нумар тэлефона ці кантакт у інстаграме.

Відэа за суткі набрала больш за 715 тысяч праглядаў і амаль 69 тысяч лайкаў. У гэты раз каментатары пачалі хвалявацца за хлопцаў: а што, калі яны сядзяць і чакаюць, пакуль прыгожая незнаёмка патэлефануе ці напіша ў сацсетках?! Але, вядома, гэта не самая непрыемная сітуацыя з магчымых.

«Будзе, канешне, цікава, калі ў кагосьці з іх ёсць дзяўчына і яна раптоўна пабачыць гэта відэа», − напісала адна каментатарка.

Чытайце таксама:

«Дзеці стаялі і плакалі». Чарга па салдацкую кашу ў Гомелі расцягнулася на сотні метраў, не ўсім хапіла

Беларуская спартоўка запісала крык душы: Я стамілася выходзіць на пустыя стадыёны

Блогер з энтузіязмам паказаў, як харчавацца за 9 рублёў на дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
15
Ха-ха
36
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
2
2
псіх/адказаць/
28.11.2023
псіхалагіня
6
гендэр/адказаць/
28.11.2023
з псіхалагіняй найбольш ахвотна пазнаёміцца чоловикиня
1
Згода/адказаць/
28.11.2023
Навуковец, Так, ў краі, дзе апошнія тры гады ўсё ацэньваецца празь прызму мажлівае правакацыі зь далёка ідучымі і, нажаль, ўсім вядомымі наступствамі, гэны кіч фрыка ня можна разглядаць як эксперымент зь чыстымі выходзячымі даннымі. І, як сьлед, ягоны вынік ня можна прымаць як абгрунтаванае дасьледваньня.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930