Знайсці
27.11.2023 / 09:5911РусŁacБел

Ціханоўская: Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі, каб знішчыць наша права на самавызначэнне

Беларускі нацыянальная лідарка звярнулася да беларусаў з нагоды 103-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Сёння, 27 лістапада, гадавіна Слуцкага збройнага чыну [супраціў жыхароў Случчыны ў 1920 годзе Чырвонай Арміі, якая рухалася з усходу — НН]. І ў савецкія часы, і зараз гэтая частка нашай гісторыі замоўчваецца ці ад яе ўвогуле адмаўляюцца. З гэтай нагоды беларуская лідарка запісала зварот, у якім нагадала пра падзеі таго часу.

«У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашу краіну непадзельнай — і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі.

Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне. Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе. Бо інакш знікне не толькі наша краіна, але і наша ідэнтычнасць», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Яна заклікала бараніць родную культуру, мову, гісторыю.

«Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму «рускаму свету», — рэзюмавала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

«Дапамажыце нам вырваць Беларусь з кіпцюроў Расіі» — Ціханоўская ў Нямеччыне

Ціханоўская распачала візіт у Германію

Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
не беларус/адказаць/
27.11.2023
Беларус, пішу на беларускай, да грамадзян Беларусі не беларусаў па свайму паходжанню і па сутнасці. На гэтым сайце карыстаюцца дзвюма мовамі - беларускай і рускай. Карыстанне беларускай не нашмат, але ўсё ж менш прыніжальна, чым рускай. Беларусь у людзі не выцягнуць, толькі дарма сябе падстаўляць.
4
Анфиса/адказаць/
27.11.2023
(, - слава Богу и спасибо властям что таких какмона и подобных менее с кожным днём.
4
Жора/адказаць/
28.11.2023
Ціханоўская - ніхто, каб прамаўляць да нацыі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930