Знайсці
27.11.2023 / 13:011РусŁacБел

Як расцягнуць джынсы, калі яны селі

Вашы джынсы пасля мыцця сталі цеснымі? Падказваем, што трэба зрабіць, каб вам у іх зноў было камфортна.

Джынсы трывала замацаваліся ў нашым гардэробе. Іх носяць жанчыны і мужчыны ўсіх узростаў. З джынсамі добра глядзяцца як футболкі, так і світары з кашулямі. Цяпер існуе шырокі выбар колераў джынсавай тканіны а таксама яе складу.

Аднак часам здараецца, што любімая пара джынсаў пасля чарговага мыцця становіцца нам малой. Ці джынсы, якія мы прымяралі ў магазіне, дома падаюцца не такімі камфортнымі і зручнымі. Існуе шэраг правераных метадаў, як дабіцца таго, каб яны былі для нас камфортнымі. Але на пачатку разбярэмся,

Чаму джынсы садзяцца?

Самая распаўсюджаная прычына — няправільнае мыццё джынсаў. Нягледзячы на даўгавечнасць джынсавай тканіны, яе нельга мыць пры тэмпературы вышэй за 30 градусаў. Па магчымасці аддавайце перавагу ручному мыццю. Калі ж вы прызвычаіліся да пральнай машыны, то выбірайце далікатны рэжым.

Таксама не рэкамендуецца мыць джынсы занадта часта. Для людзей, якія прызвычаіліся мыць вопратку кожны тыдзень, гэта непрыемная навіна, але факты кажуць самі за сябе: джынсы не пэцкаюцца (калі гэта не працоўнае адзенне), як класічная бавоўна, і не патрабуюць такога частага мыцця.

Больш рэдкае мыццё абароніць вашыя джынсы ад празмернага ўсаджвання і вымывання фарбы. Каб перадухіліць вымыванне колеру, важна таксама выварочваць джынсы навыварат перад тым, як пакласці іх у пральную машыну. Не менш важна і тое, што джынсы лепш за ўсё мыць без кандыцыянераў для бялізны. Такі падыход захавае форму і памер даўжэй.

Як расцягнуць джынсы

Расцяжка джынсавай тканіны можа вар'іравацца ў залежнасці ад таго, што ўваходзіць у яе склад. Калі вашы джынсы выраблены з бавоўны, расцягнуць іх будзе нескладана. Але і верагоднасць таго, што яны сядуць, таксама вялікая. Добрым дадаткам да бавоўны, якая палегчае гэты працэс, зʼяўляецца стрэйч.

Аднак праблематычнай будзе пара джынсаў, тканіна якіх, апроч бавоўны, ўтрымлівае вялікую колькасць поліэстэру. Такі склад будзе максімальна ўстойлівы да расцяжкі, але гэта не значыць, што не варта спрабаваць павялічыць памер любімых штаноў.

Фота: Paul Viant / Getty Images

Як расцягнуць джынсы ў таліі

Каб расцягнуць джынсавую тканіну ў вобласці таліі, моцна намачыце матэрыял (добры эфект дасць і адпарванне з дапамогай прасу) і паспрабуйце нацягнуць штаны на прадмет, шырыня якога будзе больш шырыні іх таліі. Гэта можа быць крэсла, дошка для прасавання ці вешалка для кашуль, на якую можна нацягнуць джынсы.

Пакіньце іх на некалькі хвілін, затым зніміце і дайце высахнуць. Сушыць неабходна далей ад розных награвальных прыбораў. Нельга пакідаць мокрыя джынсы і пад прамымі сонечнымі праменнямі. Пажадана для сушкі выкарыстаць гарызантальную паверхню. Калі такой магчымасці няма, то лепш сушыць на вяроўцы для бялізны, павесіўшы джынсы за канцы штанінаў. Але не пакідайце ў такім стане джынсы да поўнага высыхання. Здыміце іх трохі вільготнымі і папрасуйце з адваротнага боку.

Як расцягнуць джынсы ў іншых месцах

Калі вашы джынсы ствараюць дыскамфорт у вобласці бёдраў ці лытак, то тут лепш за ўсё іх апрануць і добра намачыць з дапамогай распыляльніка ў тым месцы, якое вы хочаце расцягнуць. Затым трэба выканаць серыю інтэнсіўных рухаў. Гэта могуць быць прысяданні, ці расцяжка. Праз хвілін 10—15 вільготныя джынсы трэба зняць і высушыць.

Фота: Steve Cicero / Getty Images

Можна паспрабаваць і больш радыкальны спосаб, які дазволіць расцягнуць джынсы ва ўсіх месцах. Для гэтага папярэдне намочаныя джынсы апранаюць і даюць падсохнуць на целе. Пры гэтым рэкамендуецца таксама рабіць розныя практыкаванні па расцяжцы. Не вельмі зручна, затое дзейсна. Каб пазбегнуць афарбавання скуры, можна перад апрананнем нанесці на цела крэм (ён не павінен быць на аснове алею).

Калі ж вы хочаце дадаць даўжыні джынсам, нацягніце мокрыя штаніны ўздоўж унутранага шва, пачынаючы ад калена. Толькі памятайце, што джынсы нельга расцягваць у месцах, дзе ёсць дзіркі ці пацёртасці (дэкаратыўныя ці якія зʼявіліся пасля нашэння). У гэтых месцах яны могуць парвацца.

Можна выкарыстаць сродак для расцягвання абутку, які наносіцца па ўсёй даўжыні шва. Затым кожную штаніну мякка цягнуць у розныя бакі. Такую працэдуру можна паўтарыць некалькі разоў.

Чытайце яшчэ:

Маладзёны скралі з крамы 13 пар джынсаў

Чым небяспечная джынсавая тканіна і якія ёй ёсць альтэрнатывы?

Як хутка высушыць адзенне? Расказваем пра лайфхакі

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6
0
Улад/адказаць/
27.11.2023
Джынсы ня селі, але талія ... стала шырэй :) Прыйдзецца нацягвать (джынсы). На крэсла, мабыць ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930