Знайсці
25.11.2023 / 00:47РусŁacБел

У Калінкавіцкім раёне перакулілася маршрутка. Траўмы атрымалі сем пасажыраў

Здарэнне адбылося а 21-й гадзіне на 108-м кіламетры аўтадарогі Р-31 «Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны».

Фота: ДАІ Гомельскай вобласці

60-гадовы кіроўца не ўлічыў умоў надвор'я і стан праезнай часткі, з'ехаў у кювет, дзе маршрутка перакулілася на бок, паведамляе «Сожскі фарпост».

У салоне знаходзілася 10 чалавек, сем з іх дастаўлены ў бальніцу. Адна з іх — непаўналетняя.

На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, медыкі.

Чытайце таксама:

У Гарадоцкім раёне сутыкнуліся турыстычны аўтобус і фура

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930