Знайсці
24.11.2023 / 23:0212РусŁacБел

Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года

«Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым, — гэта безвыбары».

Парламенцкія выбары ў 2019 годзе. Фота: Наша Ніва

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым, — гэта безвыбары. Рытуал без сэнсу і справядлівасці.

Падрыхтоўка да гэтага дня больш нагадвае вайсковую аперацыю. Імёны ў выбарчых камісіях засакрэцілі, а на ўчасткі збіраюцца паставіць міліцыю і вайскоўцаў. Рэжым баіцца любой канкурэнцыі — ён ліквідаваў усе апазіцыйныя партыі, а іх лідараў кінуў у турмы. Рэжыму няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсіяў. Але ён памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды», — сказала Святлана Ціханоўская адносна прызначаных на 25 лютага 2024 года выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.

Ціханоўская заклікала пазбягаць удзелу ў «рэжымных мерапрыемствах».

«Будзьце пільныя і не дайце сябе падмануць», — рэзюмуе беларуская нацыянальная лідарка.

Чытайце таксама:

Выбары афіцыйна прызначаныя на 25 лютага 2024 года

Карпенка расказаў, калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары

Зрабіў бізнэс на смецці. Хто такі Дзмітрый Кучук, які хоча балатавацца ў Палату прадстаўнікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
5
Факт/адказаць/
25.11.2023
Агент Прышч, Пазьняк папярэджваў, што трэба байкатаваць рэферэндум 2022. Каб не легалізаваць яго Што зрабіла Света і яе офіс? Кампанію: ідзі і пастаў 2 крыжы. Для чаго быў рэферэндум? Каб скасаваць нейтральны статус Беларусі. З якой мэтай скасаваць? Каб завезці ядзерную зброю.
3
"спасибо", с.../адказаць/
25.11.2023
мем у інтэрнэце пра Свету - "приняла страну с мешком картошки, оставила с тактическим ядерным оружием"
0
Прафесар Прэабражэнскі/адказаць/
26.11.2023
Вядомая рэч, што на гэты лукашысцкі шабаш нармальны беларус ня пойдзе, бо відавочна як Божы дзень, што гэта ня выбары, а натуральныя дурыбары. Тое, што пад пагрозамі звальненьняў і іншымі праблемамі пагоняць працаўнікоў прадпрыемстваў, студэетаў і сілавікоў нічога ня мяняе ў легітымнасьці гэтага фарса-гэта ўсё незаконна, нелегітымна. Усё, што робіць лукашысцкі рэжым-нічтожна, ня мае юрыдычнага моцу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031