Знайсці
24.11.2023 / 21:18РусŁacБел

Ураджэнца Баранавічаў асудзілі на пяць гадоў за 100 данатаў

Яго сына прысудзілі да трох гадоў (таксама за данаты).

Мінская пракуратура паведаміла пра прысуд «58-гадоваму ўраджэнцу Баранавічаў». Па артыкулах і ўзросце падыходзіць Юрэня Юрый Паўлавіч, звяртае ўвагу «Брэсцкая вясна».

Мужчыну асудзілі за больш чым 100 грашовых пераводаў на 1885 даляраў. Пераводы рабіліся з 7 жніўня 2020 года да 24 сакавіка 2021 года.

Гэта палічылі «фінансаваннем дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (хоць, хутчэй за ўсё, як і ў аналагічнай справе Пятра Ярмашука, на той момант ініцыятывы не былі ніякімі «экстрэмісцкімі фармаваннямі»).

У выніку Юрэня-старэйшы асуджаны на 5 гадоў калоніі. Рашэнне вынесла 20 лістапада суддзя Святлана Чарапанава (Мінскі гарсуд).

А яго сына, Віталя Юрэню, яшчэ ў жніўні прысудзілі да трох гадоў калоніі. Таксама за данаты.

Чытайце таксама:

Сілавікі прымусілі затрыманага мінчука «прызнацца» ва ўдзеле ў стачцы

У Магілёве затрымалі трэнера па каратэ

Круглянскаму прадпрымальніку далі 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за пратэсты і «нявыплату падаткаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
35
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера