Знайсці
24.11.2023 / 14:244РусŁacБел

«Прагледзелі сотні гігабайтаў відэа». МУС расказала, колькі сілаў і рэсурсаў траціцца на тое, каб знайсці выкрадальніка дзяржсцяга

Пра раскрыццё чарговага «здзеку над дзяржаўным сцягам» 24 лістапада адрапартавала МУС. Па такім абвінавачванні затрымалі 41-гадовага жыхара Рэчыцы.

Тое, што на фасадзе адміністрацыйнага будынка юрыдычнай кансультацыі няма дзяржаўнага сцяга, заўважылі ў канцы кастрычніка. Пасля работнікі ЖКГ знайшлі палотнішча прывязаным да слупа дарожнага знака.

Як сцвярджае прэс-служба МУС, дзеля пошуку падазраванага мужчыны гомельскі ГУБАЗіК прыклаў немалыя намаганні:

«На працягу трох тыдняў з мэтай устанаўлення датычных да злачынства супрацоўнікі восьмага ўпраўлення ГУБАЗіКа МУС правялі комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Адпрацавана больш за 50 асоб, якія траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў за экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку жыхароў Мінскай і Гродзенскай абласцей, адгледжана сотні гігабайтаў відэазапісаў з камер вонкавага назірання», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

У выніку супрацоўнікі ГУБАЗіКа «устанавілі і пры сілавой падтрымцы абласнога АМАПа затрымалі» жыхара Рэчыцы, які раней толькі трапляўся п'яным за рулём і затрымліваўся за іншыя падобныя правапарушэнні. Сцвярджаецца, што мужчына выпіваў у бары, «пасля чаго накіраваўся ў горад на пошукі прыгод — убачыўшы сцяг, сарваў яго і праз некалькі метраў выкінуў».

Па гэтым эпізодзе завялі крымінальную справу, а паралельна пахваліліся, што «падчас правядзення мерапрыемстваў выяўлены шэраг іншых парушэнняў, прыцягнута да адказнасці больш за дзясятак грамадзян». У прыватнасці, у «экстрэмісцкай дзейнасці» абвінавацілі былога супрацоўніка юрыдычнай кансультацыі.

Чытайце таксама:

«Уладзімір Уладзіміравіч, велізарная просьба: прашу прызваць мяне на СВА». Тыкток-ваяр з Добруша просіцца на фронт

Навошта старшыня ЦВК Карпенка ездзіў да сілавікоў

«Міліцыянтка тайком падклала ў кішэню пакунак з ежаю і шэптам выбачылася, што мала». Грамадзянка Літвы беларускага паходжання 26 дзён правяла на Акрэсціна 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
28
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
0
Джанга/адказаць/
24.11.2023
Працуйце негры, сонца яшчэ высока...
0
даведка /адказаць/
24.11.2023
Для выявления изготовителей порно бедным сотрудникам милиции вообще приходится брать работу на дом.
0
Калабок/адказаць/
24.11.2023
Наканец та настаяшчае дзела.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031