Знайсці
24.11.2023 / 09:48РусŁacБел

Унеслі змены ў правілы здачы экзамену на пасведчанне кіроўцы

Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла змены ў закон «Аб дарожным руху». У законапраекце прадугледжаныя новыя правілы здачы практычнага экзамену на пасведчанне кіроўцы.

З дакумента вынікае, што неўзабаве здаваць экзамены ў Беларусі будучы кіроўца, які навучаўся на аўтамабілі з механічнай КПП, зможа як на «механіцы», так і на «аўтамаце». На гэты момант экзамен можна здаваць на аўтамабілі толькі з той трансмісіяй, на якой чалавек навучаўся.

Цяпер жа спецыялісты прыйшлі да высновы, што практычныя навыкі, атрыманыя будучым кіроўцам у ходзе навучання кіравання аўтамабілямі з механічнай трансмісіяй, павінны быць дастатковымі і для кіравання аўто з аўтаматычнай каробкай перадач.

У верасні 2022 года будучыя беларускія кіроўцы атрымалі магчымасць навучацца ў аўташколах і здаваць экзамен у ДАІ на машынах з аўтаматычнай каробкай перадач. Раней была магчымасць вучыцца толькі на аўто з «механікай».

Чытайце таксама:

80% прадукцыі аўтазавода «БелДжы» ідзе ў Расію

Партал «Аўтабізнэс» усё ж спыняе працу

Наколькі зручна карыстацца электракарамі ў Беларусі? Спыталі ў аўтааматараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930