Знайсці
24.11.2023 / 07:398РусŁacБел

Дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой не абавязковы, але для чаго ён? І што, калі не афармляць яго? Тлумачыць аддзел міграцыі

У Палажэнні аб парадку выезду на пастаяннае пражыванне за мяжой грамадзян Беларусі гаворыцца, што ахвотныя пакінуць краіну маюць звярнуцца з адпаведнай заяваю ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. З дакумента незразумела, ці абавязковае такое патрабаванне і што будзе, калі грамадзянін праігнаруе яго.

Палажэнне сваёй пастановаю зацвердзіў урад, і яно ўступіла ў сілу 20 лістапада. У ім прапісаныя абавязкі грамадзян, якія хочуць аформіць выезд для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Чытачу «Нашай Нівы» ў адным з мінскіх аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі сказалі, што такая працэдура не абавязковая, а за яе ігнараванне не прадугледжана адказнасці.

Па словах супрацоўніцы міграцыйнай службы, рашэнне аб дазволе на пастаяннае пражыванне за мяжою спатрэбіцца грамадзяніну Беларусі, калі ён, напрыклад, «у Польшчы, Літве, Латвіі захоча аформіць ПМЖ» і беларускі дакумент будзе сведчыць аб адсутнасці на радзіме нявыкананых абавязкаў.

Акрамя таго, дазвол на пастаяннае месца жыхарства вырашае іншыя пытанні, перадусім маёмаснага характару, запэўнілі чытача «Нашай Нівы» ў аддзеле па міграцыі і грамадзянстве.

Напрыклад, калі грамадзянін Беларусі з дазволам на ПМЖ захоча вярнуцца на набытай за мяжой машыне, то ён будзе меней плаціць за праходжанне мяжы. Калі ж такога дазволу ў яго няма, то такі падатак будзе «шалёна вялікім».

«Некаторыя грамадзяне толькі дзеля гэтага афармляюць дазвол на ПМЖ. У такім выпадку яны становяцца нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і падатак плацяць мінімальны — не такі, як рэзідэнты», — цытуе словы суразмоўніцы чытач.

Яна нагадала, што ўлетку выйшаў іншы ўказ, згодна з якім грамадзяне Беларусі павінны «даць звесткі» аб наяўнасці дазволу на пражыванне ў іншых краінах. Яны заносяцца ў «рэгістрацыйны рэсурс» і, калі грамадзянін Беларусі перасякае мяжу, то пагранічнікі бачаць яго ў такой базе. Калі там іх няма, то ў яго запытаюць, ці мае ён дазвол на пражыванне ў іншай краіне і ці інфармаваў ён пра тое адпаведныя службы.

«Гэтае палажэнне такога патрабавання не прадугледжвае», — адзначыла супрацоўніца міграцыйнай службы.

Юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павал Сапелка ў каментары Свабодзе адзначыў, што нічога нечаканага і рэзкага пастанова не ўводзіць. Фактычна, падобныя нормы раней ужо былі ў законе.

Паводле яго слоў, «гаворкі аб нейкіх дазволах не ідзе, гэты працэс датычыць менавіта афармлення дакументаў — перш за ўсё пашпарта, у які ўносяцца адпаведныя адзнакі»

У Палажэнні аб парадку выезду за мяжу на пастаяннае пражыванне адзначаецца, што незалежна ад прынятага рашэння яно заносіцца ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Грамадзянства і міграцыя».

Заява па дазвол на ПМЖ будзе разглядацца не меней за 35 дзён. За гэты час заяўніка правераць, ці мае ён абмежаванні на выезд, ці ёсць у яго непагашаныя правапарушэнні, а таксама ці выкананыя ім абавязкі перад падатковымі органамі, у ваенкаматах, сацыяльных службах.

У Палажэнні запісана, што ваенкамат цяпер будзе даваць сваю згоду на пастаяннае пражыванне за мяжой для грамадзян, якія не служылі ў войску па стане здароўя ці залічаныя ў запас.

У выпадку станоўчага рашэння ў пашпарце паставяць штамп. А калі грамадзянін вернецца назусім дамоў, адзнаку анулююць са дня рэгістрацыі па месцы жыхарства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Беларусаў абавяжуць паведамляць у МУС пра іншаземных гасцей, нават калі тым не патрэбная рэгістрацыя

«Колькасць адмоў грамадзянам, якія не маюць карты паляка, вельмі вялікая». Якія шанцы цяпер у беларусаў здабыць шэнгенскую візу?

Ніякіх ДНЖ у блізкіх сваякоў і паліграф. Для дыпламатаў увялі новыя правілы прыёму на службу

Улады адсочваюць тых, хто робіць апастыль на дакументы?

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
21
0
гоблен/адказаць/
24.11.2023
Вася, Ааа, тогда гоблен спокоен, Василий :)
0
Чаркашкварка/адказаць/
24.11.2023
Хворы шызiк жа абацяу сваiм шызiкам аднавiць ссср, вось, атрымалi.
27.11.2023
Усё гэта патрэбна каб наступны крок - рэгулявання ад’езду за мяжу не выглядаў як нешта незвычайнае... Рабы таксама не адразу здагадаліся, што імі будуць гандляваць...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930