Знайсці
23.11.2023 / 15:413РусŁacБел

Лукашэнка пакрыўдзіўся на Арменію за «дэмарш»

Праблемныя пытанні, якія так ці інакш узнікаюць у АДКБ, як і ў любой іншай арганізацыі, трэба вырашаць за сталом перагавораў, а не рабіць дэмаршы без прычын. Аб гэтым заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні сесіі Савета АДКБ, піша БЕЛТА.

«Мы таксама, не буду гэтага хаваць, абмяркоўвалі сітуацыю на Каўказе і некаторую незадаволенасць аднаго з членаў Савета калектыўнай бяспекі, — сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе сітуацыю з Арменіяй, прэм'ер-міністр якой адмовіўся прысутнічаць на саміце АДКБ у Мінску. — Мы прыйшлі да адзінай высновы, што праблемныя пытанні заўсёды былі і будуць. Калі мы іх маем намер вырашаць, то іх трэба вырашаць за сталом перагавораў, не рабіць дэмаршы без прычын, без пэўных прычын».

Арменія ўваходзіць у прарасійскую Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і яе кіраўніцтва ў 2020 годзе ў пытаннях міжнароднай палітыкі ў СНД ішло ў фарватары Крамля.

Нікол Пашынян быў адным з першых, хто ў жніўні 2020 года павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбарах.

Але ў сувязі з тым, што Расія і АДКБ адмовіліся нечым дапамагаць Арменіі ў сітуацыі, калі Азербайджан стаў вырашаць даўні тэрытарыяльны канфлікт у Нагорным Карабаху сілавымі метадамі, адбываецца фактычны сыход Арменіі з расійскай сферы ўплыву. 

Чытайце таксама:

Стала вядома, як Лукашэнка адрэагаваў на адмову Пашыняна прыехаць на Раду АДКБ — параіў таму сур’ёзна падумаць

Пашынян сказаў Лукашэнку, каб на АДКБ яго не чакалі

Арменія можа закрыць расійскую вайсковую базу — Пашынян

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
29
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Чаркашкварка/адказаць/
23.11.2023
За расейскiм караблем
2
карма/адказаць/
23.11.2023
Так Пашыняну і трэба. Подласць заўсёды пройгрышная ў перспектыве.
0
Андрусь/адказаць/
23.11.2023
У Лукашэнкі ж_опы_та большая, чым у Пашыняна. Пашыняну складаней будзе спрабаваць уседзець на двух крэслах. Таму Арменіі трэба вызначыцца і паслаць усіх гэтых старых палітычных імпатэнтаў з постсаўка падалей ды ўзяць курс да цывілізаваных краінаў. Незразумела, чаму армяне тарываюць гэтага баязліўца ў фатэлі прэм'ер-міністра.  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930