Знайсці
22.11.2023 / 20:032РусŁacБел

80% прадукцыі аўтазавода «БелДжы» ідзе ў Расію

Віцэ-прэм'ер Пятро Пархомчык на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу паведаміў, што беларуска-кітайскі аўтамабільны завод «БелДжы» ў лістападзе ўжо выканаў гадавое заданне па вытворчасці аўтамабіляў, піша Myfin.by.

Фота: Belgee.by

Паводле слоў Пархомчыка, план для «БелДжы» на 2023 год быў вызначаны на ўзроўні 60 тыс. машын, аднак па стане на цяпер з канвеера сышло ўжо 60199 новых аўто.

Бягучыя паказчыкі «БелДжы» больш чым у два разы вышэйшыя за ўзровень 2022 года — тады за 12 месяцаў было выпушчана ўсяго каля 25 тыс. аўтамабіляў. Пры гэтым, па словах чыноўніка, у завода нібыта ёсць перспектывы для нарошчвання вытворчасці да 120 тыс. машын у год.

Як сцвярджае Пархомчык, 59982 вырабленых аўтамабіляў ужо ўдалося рэалізаваць, прычым 80% з іх пайшлі ў Расію. Такім чынам, на Беларусь і іншыя краіны прыпала каля 12 тыс. прададзеных машын.

У верасні гендырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі заявіў, што дзякуючы высокаму попыту на прадукцыю завод чакае, што да канца 2023 года ягоныя продажы ў Беларусі дасягнуць 13 тыс. машын, гэта значыць вырастуць у тры разы ў параўнанні з вынікамі 2022 года.

Чытайце таксама:

«БелДжы» будзе выпускаць аўто пад уласным брэндам — BelGee

«Белджы» набірае супрацоўнікаў і плануе выпускаць аўто пад уласным брэндам

«Дынаміка палохае». У Беларусі ўстрывожыліся экспансіяй кітайцаў на аўтамабільны рынак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
2
без выбора/адказаць/
22.11.2023
Ну да, после начала войныв Украине, нормальные производители ушли с российского и белорусского авторынков, поэтому и рост идёт. Ведь нет альтернативы китайскому автохламу, хоть джили наиболее приближен к нормальному автомобилю, остальное, что приходит на рынок РФ и РБ - АВТОХЛАМ по цене нормального автомобиля. Но покупать будут, ведь выбора нет.
1
ЯНКА/адказаць/
22.11.2023
без выбора, не падманвайце! «Воя» («Дунфэн») і «Хон Сі» (ФАУ), да прыкладу, лепшыя па ўсіх параметрах за любы́ «Цзылі». І яны таксама пастаўляюцца на гэтыя рынкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930