Знайсці
22.11.2023 / 17:124РусŁacБел

Беларусаў, якіх літоўцы прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы, ужо 1644

Літва з лістапада мінулага года прызнала 1644 беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы, паведамляе Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы.

З лістапада мінулага года 562 беларусам было адмоўлена ў дазволе на жыхарства ў Літве, а 343 беларусам было вырашана яго не працягваць. Таксама было прынята 450 рашэнняў аб ануляванні ДНЖ, выдадзеных беларусам.

Двойчы беларускім грамадзянам адмаўлялі ў выдачы пастаяннага віду на жыхарства ў Літве, 8 разоў прымаліся рашэнні аб ануляванні такіх дакументаў. Яшчэ 279 беларусам было адмоўлена ў атрыманні нацыянальнай літоўскай візы.

Большасць рашэнняў былі прынятыя пасля запаўнення спецыяльнай анкеты, у якой ёсць пытанні аб стаўленні да вайны ва Украіне і прыналежнасці Крыма. Акрамя таго, у ёй ёсць пытанні аб кантактах са спецслужбамі, службе ў войску ці сілавых ведамствах і гэтак далей.

У жніўні гэтага года паведамлялася, што пагрозай нацыянальнай бяспецы былі прызнаныя 910 беларусаў.

Чытайце таксама:

Беларусаў абавяжуць паведамляць у МУС пра іншаземных гасцей, нават калі тым не патрэбная рэгістрацыя

Беларусы — лідары сярод працаўладкаваных у Літве іншаземцаў у 2023 годзе

Трэба раз і назаўсёды спыніць разважанні пра «вяртанне Вільні» — Рудкоўскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2
2
Змагар/адказаць/
22.11.2023
Кастусь, гэта, хутчэй пра тых беларусаў, якія лічаць, што Вільня іхняя)))
2
Вольга/адказаць/
22.11.2023
Спадзяюся, што Карач узначальвае гэты спіс.
3
откроем глаза напротив/адказаць/
22.11.2023
ольшасць рашэнняў былі прынятыя пасля запаўнення спецыяльнай анкеты, у якой ёсць пытанні аб стаўленні да вайны ва Украіне і прыналежнасці Крыма.

Нельзя врать самому себе. Польские визы надо выдавать только по заполнению подобной анкеты и с 1-м вопросом : что случилось 17 сентября 1939г. ? Советское военное вторжение в независимую Республику Польша или "братское" воссоединение советских народов ?
Иначе рюююський мир долго ещё будет доминировать в РБ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930