Знайсці
21.11.2023 / 10:151РусŁacБел

Гэтай зімой у Мінску прыменяць эксперыментальны спосаб барацьбы з галалёдзіцай

Гэты спосаб павінен знізіць шкоду солі на металы і навакольныя расліны.

Фота: СТБ

Гэтай зімой у Мінску для барацьбы з галалёдам будуць прымяняць эксперыментальны метад. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ расказаў дырэктар прадпрыемства «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Раман Белавус.

Адзначаецца, што на дарозе па вуліцах Свярдлова і Ульянаўскай будуць выкарыстоўваць супрацьгалалёдныя матэрыялы са спецыяльным дадаткам-інгібітарам.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што гэты эксперыментальны спосаб павінен знізіць шкоду солі на металы і навакольныя расліны.

Таксама чыноўнік падкрэсліў, што ў сталіцы для ўборкі снегу задзейнічаюць каля 700 адзінак тэхнікі. Будзе працаваць снегасплаўны пункт на вуліцы Машынабудаўнікоў.

Чытайце таксама:

«Фантан» і зіхоткія келіхі з'явяцца ўзімку каля Палаца спорту ў Мінску

Да Новага года ў Мінску паставяць 27 ялінак. Як яны будуць выглядаць

У Табарах пад Мінскам ужо прадаюцца сапраўдныя жывыя ялінкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
21.11.2023
А ці праводзіліся даследванні, што гэтыя інгібітары не такія шкодныя як соль?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031