Знайсці
20.11.2023 / 22:209РусŁacБел

Фінляндыя збіраецца цалкам закрыць мяжу з Расіяй, перамовы не далі выніку

Крыніца ва ўрадзе Фінляндыі паведаміла, што закрыццё мяжы з Расіяй можа адбыцца ўжо 22 лістапада. Усяго на расійска-фінскай мяжы дзейнічаюць дзевяць КПП, але пяць з іх былі раней ужо закрытыя.

На расійска-фінскай мяжы. Фота: Roni Rekomaa/Bloomberg via Getty Images

Рашэнне аб закрыцці мяжы можа быць прынята фінскім урадам ужо ў найбліжэйшы час.

Перад гэтым Фінляндыя абмеркавала з Расіяй сітуацыю з некантраляваным прыбыццём бежанцаў на расійска-фінскую мяжу, аднак перамовы па дыпламатычных каналах не далі выніку, заявіў прэм'ер краіны Петэры Орпа.

Паводле слоў фінскага прэм'ера, ягоная краіна мае доказы, што расійскія ўлады наўмысна прапускалі мігрантаў з Сірыі, Самалі, Ірака, Емена і іншых краін без належных дакументаў.

«Ёсць прыкметы, што гэтая дзейнасць носіць арганізаваны характар», — падкрэсліў Орпа.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці поўнага закрыцця мяжы з Расеяй, Орпа сказаў, што ў выпадку, калі падзеі працягнуць развівацца падобным чынам, Фінляндыя «гатовая хутка прыняць пастанову». Ён таксама дадаў, што «для ўсіх было б лепш», калі б сітуацыя вярнулася на той узровень, на якім была да абмежаванняў.

Акрамя закрыцця прапускных пунктаў, Фінляндыя накіравала на мяжу вайскоўцаў. Яны будуць дапамагаць будаваць часовыя агароджы для прадухілення несанкцыянаваных пранікненняў на тэрыторыю краіны.

Чытайце таксама:

Эстонія і Нарвегія следам за Фінляндыяй рыхтуюцца закрыць мяжу з Расіяй

Фінляндыя закрывае пераходы на мяжы з Расіяй

«Нагадвае крызіс з Беларуссю». Фінляндыя фіксуе рэзкі рост колькасці нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу на мяжы з Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
21.11.2023
Спорт, я кумекаю сваёй галавой а у вас апалагетав загніваюшчэва імперыалізма на галовах каструлі і мазгі савсем стухлі умееце толька павтараць іхнюю прапаганду
0
Магніфаер/адказаць/сачыць
21.11.2023
З Іраку ды Лібіі як раз і не бягуць у ЕЗ. Бягуць з Йемену (цераз Іран), Эрытрэі, Эфіопіі (ды іншых краін, афрыканскіх сябровак Расеі), паўднёва-усходняй Азіі (дзе гаспадарыць Кітай).
21.11.2023
Нет Молотов! Спадзяюся, вы маеце рацыю наконт палітыкаў. У пяці краінах, дзе мяжа з дыктатурай, справу зразумелі!!!!!!!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031