Знайсці
20.11.2023 / 20:093РусŁacБел

У цэнтры Мінска закрыўся пяцізоркавы гатэль

Мінскі гатэль Crowne Plaza на Кірава, 13 закрыты з 20 лістапада, з'явілася інфармацыя ў яго інстаграме. Прычыны закрыцця не паведамляюцца.

Фота: ihg.com

«Тэрміны аднаўлення працы гатэля на гэты момант невядомыя», — гаворыцца на сайце ўстановы.

Гатэль працаваў у Мінску з 2008 года. Ім кіравала кампанія «Мінск Прынцэс Гатэль», падкантрольная турэцкаму холдынгу «Ірада». Гэтая ж кампанія павінна была ператварыць былы будынак паліграфкамбіната імя Якуба Коласа ў цэнтры Мінска ў яшчэ адзін пяцізоркавы гатэль на 250 нумароў, аднак гэты план не рэалізаваўся, і цяпер на тым месцы робяць шматфункцыянальны комплекс.

Чытайце таксама:

У мінскіх гатэлях на навагоднія святы ўжо зарэзервавалі пераважную большасць нумароў

Як выглядае нумар беларускай гасцініцы за 7 рублёў на суткі

У топ-5 гарадоў, у якія расіяне збіраюцца выпраўляцца на Новы год, тры беларускія

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Налятай падзішавела.../адказаць/сачыць
20.11.2023
Даўно пара енты саміведаеце чый бардэль закрыць. Разьвілі распусту пасяд Менску, гуманоідаў на вас нету =⁠_⁠=
2
Ведайма мы, чаму/адказаць/сачыць
20.11.2023
Сэрвіс зь 15 гадоў таму, гэбнюцкія падслухі/падгляды/падтасоўкі ў казіно, адно на каторым ўсё трымалася дзякуючы турцайскім гульцам. Але ваганьня паміж Ізраілям і арабскім сусьветам ўжо ахвочыя да танных белдзяўчын і талерантнага да іх нахабства белзакона нават туркі не дараваўшыя.
21.11.2023
Kalja Stadyiona *Dynama* u Mensku ? Tam adnyh Kazino pa daroze stuk 5...Tamu siudy educ *maskali*.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031