Знайсці
20.11.2023 / 11:51РусŁacБел

Джокавіч першым у гісторыі пачаў 400-ы тыдзень на першым радку рэйтынга. Проста найлепшы

У нядзелю сербскі тэнісіст стаў пераможцам выніковага турніру ATP (Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў) у Турыне, перамогшы ў фінале італьянца Яніка Сінера — 6:3, 6:3.

Новак Джокавіч. Фота: Antonio Calanni / AP

Серб Новак Джокавіч пачаў рэкордны 400-ы тыдзень на першым радку рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP).

Ён стаў першым чалавекам, які пераадолеў гэтую мяжу. У жаночай частцы тэніса даўжэй за ўсіх першай ракеткай свету была немка Штэфі Граф — 377 тыдняў. У мужчынскім да Джокавіча быў швейцарац Роджэр Федэрэр (310 тыдняў).

Таксама Новак восьмы раз завяршыў сезон у якасці першага нумара сусветнага рэйтынгу.

Беларуска Арына Сабаленка пратрымалася на першым радку рэйтынга восем тыдняў, на які па выніках жаночага выніковага турніру вярнулася Іга Свёнтак.

Вікторыя Азаранка ў 2012-2013 гадах сумарна пратрымалася першай ракеткай свету 52 тыдні.

Чытайце таксама:

Джокавіч застаўся першай ракеткай свету па выніках года

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

«Я не справіўся. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі». Максім Мірны пакаяўся, што ў 2020-м падтрымаў народ, а не рэжым

Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930