Знайсці
20.11.2023 / 07:2911РусŁacБел

Новы прэзідэнт Аргенціны хоча выйсці з БРІКС, куды краіна толькі што ўступіла

Прэзідэнтам Аргенціны стаў лібертарыянец Мілей, які ў сваёй кампаніі рабіў стаўку на тыкток.

Хаўер Мілей. Фота: Rodrigo Abd / AP

Ультраправы палітык Хаўер Мілей, які не лічыўся фаварытам другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Аргенціне, нечакана перамог, набраўшы больш за 56% галасоў выбаршчыкаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Яго супернік, міністр эканомікі Серхіа Маса прызнаў паразу і пажадаў поспехаў новаму лідару.

«Відавочна, што вынікі не тыя, на якія мы спадзяваліся, і я пагаварыў з Хаўерам Мілеем, каб павіншаваць яго і пазычыць яму ўсяго добрага, бо ён — прэзідэнт, якога большасць аргенцінцаў абрала на наступныя чатыры гады», — сказаў Маса.

53-гадовую зорку тыктока, музыканта, эканаміста і тэлевядучага з ускудлачанымі валасамі і густымі бакенбардамі параўноўвалі з былым прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і экс-прэзідэнтам Бразіліі Жаірам Балсанару з-за яго рэзкага стылю і супярэчлівых выказванняў.

Ён, у прыватнасці, заклікаў «кінуць хворы песа (грашовая адзінка Аргенціны — НН) дзеля даляра ЗША «і абяцаў спаліць Цэнтральны банк, каб пакончыць з «ракам інфляцыі».

Мілей выступаў супраць абортаў, за права грамадзян мець агнястрэльную зброю, абяцаў разарваць сувязі з Кітаем, а таксама ставіў пад сумнеў колькасць ахвяр ваеннай дыктатуры 1970-х і адмаўляў, што прычынай змены клімату з'яўляецца дзейнасць чалавека.

Перад другім турам ён зменшыў абароты сваёй рыторыкі, каб прыцягнуць больш умераных выбаршчыкаў, але ў пачатку перадвыбарнай кампаніі выйшаў на сцэну з уключанай бензапілой, сімвалізуючы радыкальныя змены, якія ён плануе правесці ў дзяржаве, якая пакутуе ад эканамічных праблем.

Яго словы аб увядзенні даляра ЗША ў якасці афіцыйнай валюты ў краіне былі сустрэтыя апладысментамі прыхільнікаў, у той час як многія эканамісты казалі аб фінансавай катастрофе.

У краіне, дзе гадавая інфляцыя цяпер перавышае 140%, а двое з пяці чалавек жывуць у беднасці, яго перамога даказвае, што аргенцінцы сытыя па горла традыцыйнай палітыкай і эканамічнымі катастрофамі — і гатовыя паспрабаваць нешта новае ў спробе зрабіць сваё жыццё лепшым.

Мілей неаднаразова заяўляў, што не мае намеру развіваць міждзяржаўныя адносіны з Бразіліяй, Кітаем і Расіяй з-за нязгоды з палітыкай гэтых дзяржаў. Ён лічыць Ізраіль і ЗША прыярытэтнымі саюзнікамі Аргенціны.

У верасні ён заяўляў: «Я не буду весці бізнес не толькі з Кітаем, я не буду весці бізнес ні з адным камуністам. Я абаронца свабоды, міру і дэмакратыі. Камуністы, кітайцы да гэтага не адносяцца. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама не ўваходзіць у лік абаронцаў свабоды, міру і дэмакратыі. Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва таксама туды не ўваходзіць. Мы хочам быць маральным маяком кантынента. Мы як дзяржава не будзем прасоўваць ніякіх сумесных дзеянняў ні з камуністамі, ні з сацыялістамі».

Дарадца Мілея ў пытаннях замежнай палітыкі Дыяна Мандзіна ў канцы кастрычніка паведаміла, што альянс «Свабода надыходзіць» цяпер не бачыць сэнсу ва ўдзеле Аргенціны ў БРІКС, куды краіна была прынятая паводле вынікаў саміту групы, які прайшоў у жніўні.

Як адрэагавалі ў свеце

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, якога Мілей падчас перадвыбарнай кампаніі называў «злосным камуністам», адным з першых пазычыў новым уладам поспеху.

«Аргенціна — вялікая краіна і заслугоўвае нашай павагі. Бразілія заўсёды будзе гатовая да сумеснай працы з нашымі аргенцінскімі братамі», — напісаў ён у сацсетцы X.

Прэзідэнт Калумбіі Густава Петра заявіў, што вынік выбараў «сумны для Лацінскай Амерыкі».

«У нэалібералізму больш няма прапаноў для грамадства, ён не можа адказаць на бягучыя праблемы чалавецтва», — заявіў ён.

Прэзідэнт Чылі Габрыэль Борыч заявіў, што вітае перамогу Мілея, а Серхіа Маса падзякаваў, прызнаўшы паразу.

«Я зычу аргенцінскаму народу ўсяго найлепшага і ведаю, што ён заўсёды будзе карыстацца нашай павагай і падтрымкай», — напісаў ён.

Павіншаваў Мілея і Дональд Трамп.

«Увесь свет назіраў! Я вельмі ганаруся табой. Ты перавернеш сваю краіну і сапраўды зробіш Аргенціну зноў вялікай», — заявіў ён.

На пасаду новы прэзідэнт уступіць 10 снежня. Прэзідэнт Аргенціны Альберта Фернандэс сказаў, што гатовы пачаць перадачу спраў новаму лідару, але з перамогай яго віншаваць не стаў.

Чытайце таксама:

Прэзідэнцкія выбары ў Аргенціне — палігон для выпрабавання магчымасцей штучнага інтэлекту

У Аргенціне ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў выйшаў кандыдат, які вёў агітацыю пераважна ў тыктоку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
18
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
2
0
Джордж/адказаць/
20.11.2023
Он ещё и наркотики обещал легализовать. Для полного счастья, так сказать.
1
Вероятный /адказаць/
21.11.2023
Цяпер сачыце за навінамі, спадарства. 

Калі справы Аргентыны пайдуць угору, то пра яе мы больш нічога не пачуем. Сі-Эн-Эны ді Бі-Бі-Сі, а за імі і левая НН, будуць маўчаць як у рот вады набраўшы. 

А вось калі выкананне праграмы Мілея сутыкнецца з праблемамі, навіны аб гэтым будуць у навінным рытэйле кожны дзень. 

Пакуль што акцыі аргентынскіх кампаній умомант выраслі на 20-40 адсоткаў. Ці з'явіцца аб гэтым навіна? Не смяшыце мае тэпці. 

Больш пра Мілея і Аргентыну можна пачытаць тут (расейскай, але ўцямна): https://novynovgorod.substack.com/p/milei 
0
І ад беларусаў/адказаць/
22.11.2023
Вероятный , шмат пра палітыку ў Лацінскай Амерыцы, і асабліва пра Мілея, піша і наш суайчыннік у тэлеграм канале zhyveliberty, выкрываючы ў тым ліку дэманізацыю Мілея з боку сусветных СМІ, адкуль, падазраю, бярэ інфу і НН
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930