Знайсці
16.11.2023 / 22:138РусŁacБел

Расійская апазіцыя мае сваю ботаферму, якая каментуе і «палітыку Беларусі»

Днямі з'явілася публікацыя, што расійская апазіцыя нібыта стварыла ботаферму на ўзор знакамітай прыгожынскай «фабрыкі троляў». Як і «прыгожынцы», супрацоўнікі гэтай фермы за грошы, але з процілеглых пазіцый пішуць каментары пад публікацыямі СМІ або ў гарадскіх пабліках. А ў процівагу «тролям» называюць сябе «эльфамі».

Фота: Volodymyr Herasymchuk / vecteezy.com

Матэрыял пра апазіцыйную ботаферму 15 лістапада апублікавала выданне «СВТВ», якое належыць расійскаму лібертарыянцу Міхаіла Светаву. Таксама ў адкрыты доступ быў зліты архіў з інструкцыямі і прыкладамі каментароў.

Аўтар артыкула ў якасці асноўнага бенефіцыяра праекта называе Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, хоць сам ФБК сваю сувязь з ботамі адмаўляе, і прамых доказаў таго, што ён з імі звязаны, ніхто не прыводзіць.

У той жа час у ранейшых публікацыях на гэтую тэму «эльфаў» звязвалі з амерыканскім фондам «Свабодная Расія» (Free Russia Foundation). Нібыта менавіта ў яго офісе працуюць каментатары, а прадстаўнікі фонду вядуць перапіску з імі пра грошы і змены.

«Эльфы», як сцвярджаецца, маюць офісы ў Вільні і Тбілісі. Журналіст Андрэй Захараў пісаў, што, паводле ацэнкі былога супрацоўніка ботафермы, у літоўскім офісе працавалі каля 20 чалавек, а ўсяго — 75. Захараў мяркуе, што ўцечка інфармацыі адбылася з офіса ў Вільні.

Сярод розных кірункаў дзейнасці «эльфаў», як заўважыла выданне «Медыязона», быў і беларускі. Па «палітыцы Беларусі» нібыта працавала «падраздзяленне з 50 чалавек». Падчас змены работнікі павінны былі пакідаць каментары да навінавых паблікаў і ролікаў на ютубе.

У архіве з данымі ёсць справаздачы аб праведзенай працы — скрыншоты паведамленняў і рэакцыі на іх. У дакуменце «Копія наратываў» на тэму «Беларусь» прапануецца пакідаць каментары пра тое, што Лукашэнка «ўсе апошнія гады віхляў і займаў палавіністыя пазіцыі», а «цяпер Пуціна паўпазіцыі не задавальняюць». Нагадваць, што «Беларусь на пятым месцы па колькасці санкцый» і гэта «не ў інтарэсах» краіны.

Аўтар інструкцыі прапануе ў каментарах нагадваць, што ў Беларусі ёсць «законна абраны прэзідэнт — і гэта не Лукашэнка, а Святлана Ціханоўская». На тэму «Лукашэнка і Пуцін — перамовы» прапануецца пакідаць каментар «Пуцін з Лукашэнкам — гэта прамая рэінкарнацыя Гітлера і Мусаліні». А пасты аб «мэтах і задачах Саюзнай групоўкі войскаў» рэкамендуецца каментаваць так: «Магу падказаць, у вас павінна быць адна мэта: сысці з чужой зямлі».

Памілаванне Рамана Пратасевіча прапаноўвалася каментаваць, выкарыстоўваючы фразы «Пратасевічам скарысталіся», згадваць, што «жыццё Пратасевіча было разбуранае старым дыктатарам», але сам ён пры гэтым «прадаў душу», і раіць «ніколі не супрацоўнічаць з дыктатарскімі рэжымамі».

Трэба сказаць, што сама наяўнасць «фабрыкі эльфаў» выклікала ў расійскіх апазіцыйных колах сур'ёзную дыскусію, якая круціцца адносна таго, наколькі этычна выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці такія самыя брудныя інструменты, што і праціўнік. І думкі тут разыходзяцца.

Чытайце таксама:

«У расейцаў ёсць імперыялістычныя амбіцыі». Фрагмент інтэрв'ю Ціханоўскай, якое абмяркоўвае твітар

Муратаў і Ройзман — так; Венядзіктаў, Зюганаў, Сабчак, Яўлінскі — не. Навальны адказаў на пытанне пра адзінага кандыдата ад апазіцыі

«Зачем коверкать русский?» Расійскаму лібералу апякла вока беларуская мова 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
34
Ха-ха
15
Ого
10
Сумна
0
Абуральна
2
3
Jacuś /адказаць/
17.11.2023
Muryn, лучше быть ботом, чем бородатым наивным ребенком.
0
Вероятный /адказаць/
17.11.2023
Jacuś , Во як, я-та думаў, што наіўныя - гэта тыя чучундры са знакам качыства, што 30 гадоў патрабуюць “дзімакраціі ат хабаравска да бреста”, не вылазячы пры гэтым з русского міра. А аказваецца, наіўныя - гэта тыя, хто пабудаваў свае нацыянальныя дзяржавы, ды цяпер жыве годна і заможна.  

Праўду кажуць, што рускамірны - гэта гатовы дыягназ. 
0
вольный/адказаць/
10.02.2024
Jacuś , мозгов поди себе прикупи, кремлебот.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031