Знайсці
11.11.2023 / 00:4112РусŁacБел

«Чалавек, які вядзе справу, — мой аднакласнік». Онліфаншчыцу з Бераставіцкага раёна не затрымалі, яна дала інтэрвʼю

Учора беларуская міліцыя паведаміла пра «мадэль са сваёй перасоўнай порнастудыяй» з Бераставіцкага раёна і што супраць дзяўчыны распачатая крымінальная справа. Інфармацыя выклікала вялікі рэзананс. Аказалася, што дзяўчына — вэбкам-мадэль, вядомая пад нікам LoLi Bela. Яна пагадзілася пагаварыць з ютуб-каналам ЛенТВ24.

Яна распавяла, што пра крымінальную справу ёй паведамілі яе падпісчыкі.

— Шмат хто падтрымліваў, пісалі, прапаноўвалі супрацоўніцтва. Таксама былі і каментары негатыўныя, накшталт, як я магла асмеліцца такое зрабіць. Мне ўсё роўна, я іх не ўспрымаю ўсурʼёз, таму што… ну, хай гэтыя людзі проста возьмуць і пакажуць свой браўзэр, што яны там глядзяць, а потым кагосьці абмяркоўваюць, — сказала Лолі.

Яна кажа, што «голых» здымкаў у яе канале няма.

— У мяне там няма парнаграфіі. У мяне там фатаграфіі ў бялізне, у купальніку, у моры. Я люблю купляць камплекты прыгожай бялізны і дэманстраваць. Голага ў мяне наогул нічога там няма.

Вядоўца спытаў, чаму менавіта яе ўзялі ў распрацоўку.

— Мне здаецца, хтосьці сачыў за мной, я — папулярны блогер. Хтосьці сачыў за мной і неяк даведаўся, што я знаходжуся ў Беларусі.

Гэты чалавек, які вядзе справу, ён па факце мне лічыцца аднакласнікам. І было вельмі дзіўна… Калі я была ў пастарунку, ён не здзівіўся.

Вядоўца спытаў, чаму так, яны не сябравалі ў школе або нейкае непадзеленае каханне?

— Я была ў яго на вяселлі. Можа яму падарунак мой не спадабаўся, — пажартавала Лолі. 

Яна распавядае, што гэтыя здымкі яна пачала рабіць у 2020 годзе. Тады яна ўжо не жыла ў Беларусі. 

Прыехала дадому 10 мая, і яе затрымалі. Прывялі ў міліцыю, потым — у кватэру. У пратаколе, які напісалі міліцыянты, яна дадала, што не жыве ў Беларусі з 2020 года і ўсе здымкі рабіла па-за межамі краіны.

Цяпер дзяўчына ў Дубаі, хутка ляціць у Ірландыю. 

Учора супрацоўнікі МУС распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што яны выявілі ў Бераставіцкім раёне порнастудыю. 24-гадовая дзяўчына, паводле іх, здымала там парнаграфію і зарабіла на гэтым за тры гады 70 тысяч даляраў. Заведзеная крымінальная справа, дзяўчыне пагражае да чатырох гадоў зняволення.

На нашым сайце інфармацыя таксама выклікала шмат каментароў, самым папулярным стаў такі: «Саджаць за тое, што ў цывілізаваных краінах лічыцца нормай…. А хто пацярпелы? Мент з мазалямі на руках?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
51
Ха-ха
27
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
5
3
даведка /адказаць/
11.11.2023
Летают в Дубай разве что эскортницы и проститутки, порно там не снимают. Но как она умудрилась покинуть Беларусь, если проходит здесь обвиняемой по уголовному делу и органы должны были закрыть ей выезд?!

1
Сярожа /адказаць/
11.11.2023
даведка , старушка,тебе завидно?
16.11.2023
даведка , ты хаця б у вікіпедыі пачытай пра Дубай. Дубай -- гэта грошы і бізнес, і лётаць туды можа хто заўгодна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930