Знайсці
10.11.2023 / 18:3911РусŁacБел

Упаўнаважаны па справах рэлігій запярэчыў Бондаравай

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава ваюе супраць каталікоў — ёй не спадабалася, што ў Віцебскай епархіі вырашылі правесці мерапрыемствы з нагоды 400-годдзя смерці каталіцкага святога Язапата Кунцэвіча, закатаванага ў Віцебску.

Вольга Бондарава на акцыі калі літоўскай амбасады. Фота: старонка Бондаравай у інастаграме

Бондарава напісала некалькі пастоў у сваім тэлеграме з гэтай нагоды, а таксама выслала данос упаўнаважанаму па справах рэлігій Аляксандру Румаку.

Але нечакана атрымала ад таго адмову.

«Паведамляем, што пытанні шанавання святых і кананізацыі вядомых гістарычных асоб адносяцца выключна да кампетэнцыі пэўнай канфесіі, у дадзеным выпадку каталіцкай царквы.

Пры гэтым рэлігійныя практыкі розных канфесій заслугоўваюць паважлівага стаўлення, нягледзячы на іх разнастайнасць, супярэчлівасць некаторых гістарычных падзей у іх узаемаадносінах, наяўныя адрозненні ў поглядах вернікаў-грамадзян.

У сувязі з гэтым просім не атаясамліваць учынкі асобных святароў з дзейнасцю ўсёй канфесіі, не дапускаць праяў рэлігійнай выключнасці, непаважлівага стаўлення да рэлігійных пачуццяў вернікаў іншых канфесій, каб пазбегнуць парушэння міжканфесійнага міру і згоды ў беларускім грамадстве».

Бондараву такі адказ не супакоіў. Яна адразу напісала яшчэ адзін ліст.

Адказ быў яшчэ больш лаканічным. «Адносна «адказу не па сутнасці і пастаноўкі пытання «аб недапушчэнні правядзення конкурсу і мерапрыемстваў па праслаўленні І. Кунцэвіча» інфармуем, што ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях «дзяржава не ўмешваецца ў дзейнасць рэлігійных арганізацый, калі яна не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі», — гаворыцца ў лісце за подпісам Румака. 

Язапат (Іасафат) Кунцэвіч — вялікалітоўскі царкоўны і палітычны дзеяч, прылічаны да святых каталіцкай царквой (1580—1623). Быў прыхільнікам уз'яднання хрысціян розных канфесій, дабіваўся гэтага характэрнымі для таго часу гвалтоўнымі метадамі. Быў забіты ў Віцебску праваслаўнымі актывістамі, а яго цела кінулі ў Дзвіну. Каталіцкая царква абвясціла Кунцэвіча пакутнікам, а ў 1867 годзе ён быў прылічаны да святых.

Чытайце таксама:

У Бондаравай з'явіўся нечаканы вораг — прапагандыст Прыдыбайла

Актывісты даведаліся, хто і калі знёс памятны знак у гонар паўстання 1863 года ў Гродне

«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву

Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
5
Ха-ха
43
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
10
11.11.2023
Упаунаважанаму па справам рэлігій належыла накіраваць зварот Бондаравай ў пракуратуру для разгляду пытання аб злачынстве па справам распальвання рэлігійнай варожасці.
0
Язафат/адказаць/
12.11.2023
?, не зразумеў. Хто тут пуцінская падла? З хворай галавы на здаровую?
0
няма імя/адказаць/
12.11.2023
НН распаўсюджвае расейскія імперскія наратывы пра ўнію. Усе гэтыя фальсіфікацыі пра гвалтоўныя метады Язафата Кунцжвіча даўно абвергнуты навукоўцамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930