Знайсці
10.11.2023 / 12:082РусŁacБел

Лукашэнка назваў тры пункты апоры ў Лацінскай Амерыцы

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з прэм'ер-міністрам Кубы Мануэлем Марэра Крусам.

Скрыншот відэа Пул першага

«Рады бачыць пасланца Вострава свабоды ў Беларусі. Казаць нешта пра беларуска-кубінскія адносіны, характарызаваць іх, я думаю, няма ніякай неабходнасці: мы заўсёды падтрымлівалі з вамі самыя цёплыя і сяброўскія адносіны. Вы павінны ведаць, што і надалей мы будзем прытрымлівацца гэтых жа падыходаў», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён заявіў, што нязменным было і застаецца тое, як Беларусь будзе выбудоўваць нашы адносіны з Лацінскай Амерыкай.

«І, натуральна, кропкамі апоры будуць заўсёды служыць Куба, Венесуэла, Нікарагуа ў першую чаргу. Ваш візіт мы разглядаем менавіта ў гэтай плоскасці. Мы вельмі разлічваем, што значна дадамо ў нашых гандлёва-эканамічных адносінах. Гэта ж не справа, што ў нас гандлёвы абарот ледзь перавальвае за 10 мільёнаў даляраў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Бобр /адказаць/
10.11.2023
Боливия и Эквадор все уже?
0
Саўка/адказаць/
10.11.2023
"Выспа Свабоды" - зацвілы савецкі штамп, таму няма нічога дзіўнага ў тым, што былы лектар таварыства "Знание" лукашэнка яго ўжыў. Наратывам савецкай прапаганды ў датычэнні Кубы было тое, што народная дэмакратыя таварыша Кастры (насамрэч ультралевая папулісцкая дыктатура ягонай сям'і) была няпараўнальна лепей за карумпаваную дыктатуру Батысты, якую яна змяніла. Але падобныя разважанні мелі рацыю выключна ва ўмовах татальнай фінансавай падтрымкі Кубы рэжымам СССР. Калі яна знікла - неканкурэнтаздольнасць датацыйнай сацыялістычнай эканомікі Кубы неўзабаве ператварыла пераважную большасць кубінскага насельніцтва ў жабракоў, пратэсты якіх праз выспавую ізаляванасць Кубы даволі хутка і жорстка душыліся апрычнікамі дыктатуры.
Тое ж самае тычыццца ультралевых папулісцкіх дыктатур Нікарагуа і Венесуэлы.
Вельмі паказальна, што цягнучы Беларусь ў таталітарную галечу лукашэнка натхняецца найбольш адыёзнымі дыктатарскімі рэжымамі Лацінскай Амерыкі, якія ўжо "дасягнулі" падобнага стану рэчаў ў сваіх краінах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930