Знайсці
09.11.2023 / 11:208РусŁacБел

Ватыкан дазволіў транссэксуалам прымаць хрышчэнне і быць хроснымі

Касцёл дазваляе гэта пры ўмове, што «не ўзнікне сітуацый, якія могуць выклікаць публічны скандал ці дэзарыентацыю сярод вернікаў».

Фота: Georgio Borgia / AP

Рымска-каталіцкі касцёл выпусціў тлумачэнне ватыканскай Дыкастэрыі дактрыны веры, у якім гаворыцца, што транссэксуалы, як і любыя вернікі, могуць прымаць хрышчэнне, а таксама быць хроснымі бацькамі і сведкамі падчас шлюбу, паведамляе «Настоящее время».

Адзначаецца, што царква дазваляе гэта пры ўмове, што «не ўзнікне сітуацый, якія могуць выклікаць публічны скандал ці дэзарыентацыю сярод вернікаў».

Таксама ў Дыкастэрыі пазначана, што транссэксуал, як і гомасэксуал, можа быць сведкам падчас цырымоніі шлюбу. Для хрышчэння дзіцяці, якое выхоўваецца ў гомасэксуальных сем'ях, неабходна «абгрунтаваная надзея, што ён атрымае адукацыю ў каталіцкай рэлігіі».

Паводле рашэння Архіерэйскага сабора, Руская праваслаўная царква (РПЦ) не прызнае шлюбаў, укладзеных асобамі аднаго полу, а таксама не дапускае шлюбаў тых, хто змяніў пол. Гомасэксуал можа прыняць хрышчэнне, але пры ўмове, што чалавек «прыклаў усе намаганні, каб вызнаваць гэты грэх».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
09.11.2023
Габриэлли, tak, kali vy viedajecie, što vaš siabar rehularna zdradžaje svajoj žoncy, budzie nierazumna brać jaho ǔ jakaści chrosnaha baćki dla svajho dziciaci, toje ž možna skazać i pra ałkaholika ci narkamana.
My ŭsie hrešnyja, ale treba choć by imknucca da śviataści, ab jakoj chryścijanskaj marali možna havaryć, kali niejkaja istota idzie pa vulicy, i nelha navat zrazumieć, mužyk heta ci žančyna, tamu što hetaja istota zrabiła sa svaim ciełam, jakoje joj daŭ Boh, niešta niezrazumiełaje, z niejkich absalutna zbačeńskich pryčyn? Čamu moža takaja istota navučyć dzicio? Što chłopčyk, jaki havaryć, što jon dziaŭčynka - heta narmalna?
Ja b takich navat da kaścioła nie puščaŭ, a vy dziaciej chryścić prapanujecie. Boh prabačaje tolki tym, chto prosić prabačeńnia i starajecca vypravicca, a hetyja ludzi nie prosta nie starajucca, jany *hordyja* sa svaich adchileńniaŭ, jany vystavlajuć ich napakaz: hladzicie, ja hiej, ja trans, mnie boh nie ŭkaz, i ja zaraz taki nietradycyjny budu chryścić dziaciej u carkvie... ćfu
0
Норбэрт/адказаць/
09.11.2023
Тг-канал “Настоящее Время” вырывае з кантэксту і ігнаруе іншы пасыл дакумента, які можна прачытаць у непасрэднай крыніцы: https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2023-11/svyaty-pasad-transseksualnyya-asoby-moguc-atrymlivac-hrost.html



Дакумент тлумачыць, што калі 
сужыццё асоб з гомасексуальнымі схільнасцямі заключаецца не проста ў сумесным пражыванні, але ва ўстойлівых і заяўленых адносінах more uxorio (якія прадугледжваюць сужэнскую блізкасць), добра вядомых супольнасці
, то тады яны не могуць быць хроснымі.

Таксама дыкастэрыя тлумачыць пра праблему, калі хрост
прымаецца без пакаяння за цяжкія грахі, то суб’ект не атрымлівае асвячальнай ласкі, хоць і атрымлівае сакрамэнтальную пячатку.
Так што Касцёл нічога новага не ўводзіць, а проста тлумачыць што і было.

Нават калі для чытачоў такі тэкст складаны, то загаловак “Ватыкан дазволіў транссэксуалам прымаць хрышчэнне і быць хроснымі” не зусім адпавядае рэальнасці, бо гэта і так было раней.

Хутчэй "Ватыкан: транссексуальныя асобы могуць быць хроснымі. Але ёсць нюанс" бліжэй да перадачы сэнсу, або: "Ватыкан: пры пэўных умовах транссексуальныя асобы могуць прыняць хрост". 
Рэдакцыі дзякуй за асвячэнне. Дакладнасць заўсёды вітаецца! За гэта Вас і шануем!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.11.2023
Норбэрт,

И вам спасибо за разъяснение.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера