Знайсці
08.11.2023 / 10:45РусŁacБел

Украіна перакінула бранятэхніку на левы бераг Дняпра

Таксама паведамляецца аб некаторым прасоўванні ўкраінскіх войскаў у раёне Падстэпавага (17 км на паўднёвы ўсход ад Херсона).

Фота: defence-blog.com

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведамляе па выніках вывучэння сітуацыі на фронце, што УСУ перакінулі на левы бераг Дняпра ў Херсонскай вобласці пэўную колькасць бранятэхнікі. Акрамя таго, паведамляецца аб некаторым прасоўванні ўкраінскіх войскаў у раёне Падстэпавага (17 км на паўднёвы ўсход ад Херсона).

Расійскія ваенкары 6 лістапада апублікавалі здымак, на якім нібыта зняты ўкраінскі гусенічны дэсантны транспарт, які перавозіць баявую машыну пяхоты на ўсходні бераг каля вёскі Крынкі (30 км на паўночны ўсход ад Херсона і 2 км ад Дняпра, піша «Украінская праўда».

Іншыя ваенкары сцвярджалі 7 лістапада, што ўкраінская баявая машына пяхоты самастойна перасекла раку Дняпро каля Крынак, а таксама павялічылі асобныя кадры 7 лістапада, на якіх нібыта відаць знішчаны заходні бронетранспарцёр-амфібія ў невядомым месцы на ўсходнім беразе.

Некаторыя з ваенкараў сцвярджалі, што адзін ці два ўкраінскія бэтээры перасеклі Днепр ля Крынак, тады як іншыя «венкары» адзначалі, што ўкраінскія войскі перакінулі ў гэты раён некалькі бронетранспарцёраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930