Знайсці
07.11.2023 / 06:2227РусŁacБел

Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету

Польская тэнісістка Іга Свёнтак выйграла выніковы турнір WTA.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

Сёння ноччу польская тэнісістка ў фінале выніковага турніру WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі), што прайшоў у мексіканскім Канкуне, разграміла амерыканку Джэсіку Пегулу 6:1, 6:0.

Іга вяртае сабе званне першай ракеткі свету і будзе ў гэтым статусе да канца года. 

Сабаленка стала першай ракеткай пасля Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе 11 верасня і была ў гэтым статусе два месяцы. Арына ў гэтым годзе выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і турніры ў Адэлаідзе і Мадрыдзе.

На выніковым турніры WTA, у якім узялі ўдзел восем наймацнейшых тэнісістак, Сабаленка ў паўфінале прайграла менавіта Свёнтэк.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка

«Я не справіўся. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі». Максім Мірны пакаяўся, што ў 2020-м падтрымаў народ, а не рэжым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ёсік/адказаць/
07.11.2023
Varva, заўсёды трэба заставацца чалавекам. Людзей зьбівалі, зьнішчалі, катавалі, забівалі, але шмат хто са спартоўцаў, певуноў, мастакоў ды пісьменьнікаў гэтага не бачылі. Той жа Максім Мірны. І пасьля гэтага яны пілі з дырэктарам саўгаса шампанскае і рагаталі, што ў іх усё добра. Мне сабаленка абыякава, яе грошы, жыцьцё, і ніяк мае знаёмыя земежнікі не зьвязваюць яе зь Беларусьсю, не віншуюць мяне зь яе перамогамі.
0
Абібок/адказаць/
10.11.2023
Нічога страшнага, замест першай ракеткі у яе ёсць першы хлопец на дзярэўні, хай ідзе да яго ў брыгаду, у гародзе кавуны збіраць. Усё ж жыць у Маямі - неяк непатрыятычна, трэба вяртацца. Можна яшчэ прыбіральшчыцай у цэнтр мірнага ўладкавацца, на палову стаўкі.
11.11.2023
Velmi skada.....Niczoga....Vygrae u  nastupny  raz.!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930