Знайсці
03.11.2023 / 15:0013РусŁacБел

«Чый Крым, кажы. Слабо?» Бондарава наехала на гомельскага правакатара

Часам ахвярай актыўнасці прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай становяцца зусім нечаканыя людзі. Гомельскі правакатар Яўген Катляроў (ён жа Яўген Какойта, ён жа Мікіта Канцавы) выклаў запіс сваёй размовы з Бондаравай.

Фота: сацсеткі

Да гэтага званка (на запіс звярнуў увагу «Флагшток») Катляроў званіў інфаказачцы ад імя выдуманага працадаўцы, каб разыграць. Нібы ён знайшоў яе аб'яву, што яна можа пафарбаваць плот і выкапаць бульбу.

Бондарава на наступны дзень з самага ранку вырашыла яму перазваніць. Катляроў перайшоў на беларускую мову, чым выклікаў падазрэнні ў актывісткі — тая хоць і вучыцца ў БДПУ на спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура», але ўсё адно паблытала яе з украінскай.

«А вы з Хахляндыі? Чый Крым?» — пачала дапытваць Катлярова.

«Вам што, беларуская мова не падабаецца?» — працягваў той.

«Давай, чый Крым, удакладняй!»

Пасля назвала правакатара «хахлом» і ўсё настойвала даць адказ пра Крым.

«Давай, давай, кажы. Слабо?»

«Давай, кажы, цуда!»

Таму, што ў правакатара беларускі нумар тэлефона, яна знайшла сваё тлумачэнне: «Ты прыехаў у Беларусь, купіў беларускі нумар і цяпер спрабуеш мне нешта расказаць».

Катляроў у канцы размовы назваў Бондараву «бабошай» і паабяцаў выкласці гэту размову ў сеціва. Што і зрабіў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
23
Ха-ха
157
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
8
19
Хмм/адказаць/
04.11.2023
Пытанне, Статкевіч адыграў у 2010м годзе негатыўную ролю: завёў натоўп у пастку каля Дома Ураду і аддаў загад штурмаваць будынак. Што прывяло к пагрому пратэсту. Чаму яго трэба ўзгадваць часцей за правакатаршу Бондарава?
0
гляжу на фото и.../адказаць/
04.11.2023
ў БДПУ на спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура»,

Так сколько же ей лет, ищу биографию не найду.
0
Ня-на-вісць да рускагаміру /адказаць/
12.11.2023
Хмм, вы ўласнымі вушамі чулі як Мікола Статкевіч "аддаў загад штурмаваць будынак"? Вы хлус і правакатар.
А я чула як кандыдаты крычалі не паддавацца на правакацыі і не біць шкло ў тым хляве. Яны спадзяваліся на перамовы. Рымашэўскі за тое, што спрабаваў спыніць гэбэшную зграю правакатараў, атрымаў дубінкай па галаве.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031